Здарэнні11

Мінчанка ўгледзела ў хлебе кліпсу ад упакоўкі

«У каго яшчэ такія сюрпрызы сустракаліся?» — задалася пытаннем жанчына.

У інтэрнэце жыхарка сталіцы апублікавала фота кавалка хлеба, унутры якога знаходзілася кліпса ад упакоўкі. Са слоў жанчыны, яна гэта знайшла ў самім прадукце. Нарэзаны хлеб, які мінчанка купіла ў адной з крамаў Dana Mall, аказаўся з «сюрпрызам», пішуць Мінск-навіны.

«Адзін з любімых, а тут сюрпрыз, ды яшчэ ўнутры быў і амаль не быў бачны. У каго яшчэ такія сюрпрызы сустракаліся? «Мінскхлебпрам», што ж вы так падстаўляеце? А маляняты хлеб ваш таксама ядуць?» — звярнулася да прадпрыемства расчараваная пакупніца.

Допіс пабачылі супрацоўнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кастрычніцкага раёна, якія праверылі хлебазавод.

У прыватнасці, 12 чэрвеня спецыялісты ацанілі выкананне персаналам прадпрыемства санітарных нормаў і правілаў пры вытворчасці і ўпакоўцы хлебабулачных вырабаў.

— Факты, выкладзеныя ў звароце, пацвердзіліся. Згодна з тэхналагічным працэсам, упакоўка прадукцыі з наступным кліпсаваннем металапластыкавай стужкай ажыццяўляецца як фінальны этап вытворчасці. У выпадку прапуску (адсутнасці ўпакоўкі з хлебам у ячэйцы ўпаковачнай машыны) апарат аўтаматычна «зашчоўквае» кліпсу.

Свабодная пустая кліпса можа ўпасці на стужку транспарцёра нарэзанага хлеба альбо на рабочую паверхню, дзе ажыццяўляецца фасоўка хлеба ў пакеты. А пасля заканчэння вытворчага працэсу ажыццяўляецца толькі візуальны кантроль упакаванай прадукцыі, металадэтэкцыя не прадугледжана. Гэта значыць, што трапленне часткі металапластыкавай кліпсы з’яўляецца парушэннем тэхналагічнага працэсу на лініі фасоўкі. Каб гэтага не дапускаць, прадпрыемству рэкамендавана ўзмацніць вытворчы кантроль на этапе ўпакоўкі прадукцыі.

Каментары1

  • Ёсік
    19.06.2026
    Хоць тутака не пачалі выкручвацца.

Цяпер чытаюць

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў8

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Сябар Пачобута: Пасля тыдня ў Беларусі Андрэй паедзе ў Амерыку7

Да вёскі пад Гроднам прыбілася знясіленае казуляня. У заапарку паказалі, што з ім цяпер ВІДЭА1

Расійскі дрон ударыў па будынку тэлеканала «Мы — Украіна» ў Кіеве падчас жывога эфіру1

Тэнісны корт, пляж і аранжарэя. Як пад Нясвіжам збіраюцца перарабіць старажытны парк сядзібы Рдултоўскіх1

Лукашэнка сустрэўся з расійскім бізнэсменам Патаніным2

Адкуль махляры даведваюцца імёны, нумары і нават месцы працы беларусаў?6

У Шчучынскім раёне вырасцілі кукурузу вышынёй амаль 4 метры1

Бяляцкі: Пакуль не раю іншым паўтараць Пачобута42

Украінцы адкінулі расійскія войскі пад Ліманам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў8

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць