Каханне і сэкс1616

Алімпійскі прызёр Максім Недасекаў ажаніўся другі раз. Гэтым разам з Лалітай

Паспяховы ў мінулым скакун Максім Недасекаў падзяліўся шматлікімі фотаздымкамі са свайго пышнага вяселля.

Алімпійскі прызёр Максім Недасекаў і яго другая жонка Лаліта Мацкевіч. Тут і далей фота з яго інстаграма

Жонкай Максіма Недасекава стала былая гімнастка Лаліта Мацкевіч. Летась яна афіцыйна паведаміла, што сыходзіць з прафесійнага спорту. Цяпер працуе персанальнай трэнеркай у трэнажорнай зале.

Пара была разам не адзін год. Але ж гісторыі іх кахання не бракуе драматызму. Справа ў тым, што алімпійскі прызёр Максім Недасекаў ужо быў у шлюбе — у 2021 годзе ён святкаваў вяселле ў сталічным рэстаране Astoria Riverside. Тады ў белай сукенцы побач з ім стаяла іншая лёгкаатлетка — Дар’я Батагава.

Першае вяселле Максіма Недасекава

Першая жонка актыўнага прыхільніка дыктатуры выступала за Гродзенскую вобласць і ўдзельнічала адразу ў некалькіх дысцыплінах — скачкі ў даўжыню, трайны скачок і бег на кароткія дыстанцыі.

«Раней яна займалася [спортам], па спорце і пазнаёміліся даўным-даўно. Даўняе каханне? Будзем казаць так. Даўняе, але адбылося ўсё гэта не так ужо моцна і даўно», — так каментаваў Недасекаў сваё знаёмства з нявестай перад вяселлем.

Другое вяселле Максіма Недасекава

Але ж шчасце маладзёнаў было не доўгім — ужо ў 2022 годзе Максім пайшоў да Лаліты Мацкевіч. Гімнастка рамана не хавала і выкладала фота з кветкамі і гарачымі пацалункамі.

Сваё другое вяселле 28‑гадовы Максім вырашыў зрабіць больш маштабным. Выязная цырымонія прайшла ў аграсядзібе «Валодзіна», якая знаходзіцца за 45 кіламетраў ад Мінска.

Першы танец маладзёны танчылі пад песню Анжалікі Варум і Леаніда Агуціна «Я буду всегда с тобой».

Каментары16

  • Огонёк
    20.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Сонейка
    20.06.2026
    Мае шчырыя спачуванні Лаліце
  • Пара
    20.06.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем13

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»16

Рубіа нагадаў, што ва Узбекістане расійская мова не мае афіцыйнага статусу. Гэта выклікала бурную дыскусію10

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9

У сусветны пракат сёння выходзіць «Клара і Сонца». У галоўнай ролі — зорка «Уэнсдэй»1

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць