Каментары да артыкула

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

  • Дзякуй за артыкул.
    28.06.2026
    Дзякуй за артыкул. Поўная і якасная нфармацыя са спасылкамі на канкрэтныя дакументы, з фота і датамі.
    Нешта мне здаецца, што астатнія 400+ аб'ектаў-цэляў для планавання атак па Беларусі могуць быць падобныя на гзтыя няшчасныя масты.

    [Зрэдагавана]
  • ВАЙНЫ паміж намі і Украінай не будзе
    28.06.2026
    Дзякуй за артыкул. , гэта усё палітыканства, ВАЙНЫ паміж намі і Украінай не будзе, 96% Беларусаў супраць, ва Украіне прыкладна тое самае. Пераход да рэспубліканскай формы кіравання залежыць ад нас 10М Беларусаў, сёння пачнём размаўляць ў хаце роднай мовай, і заўтра ў нас будзе дэмакратыя і дабрабыт
  • Міт
    28.06.2026
    Дзякуй за артыкул. , так. Але міліцыянты "расследаваннікі" разам з кабінетамі не згодны. І на ўсіх украінскіх каналах па руцкаму заклікаюць што ў Беларусі ўся эканоміка і амаль кожны другі завод працуе на вайну. А армія лукі гатовіцца ўварвацца ва Украіну. Паўтараючы маскоўскія наратывы аб тым каб ЗСУ як мага больш войскаў трымала на мяжы з Беларуссю і як мага меньш на ўсходзе дзе прэ маскоўская арда.
    Бязглуздзіцу кабінетаў - расследаваннікаў шмат разоў аправяргалі эксперты ў той ці іншай ступені. Нават разведка СБУ і ГУР аправергла хлусню "расследаваннікаў" пра тое што войскі Беларусі нібы та былі ва Украіне ў 2022 годзе.
  • Карысныя звесткі ад Белпол для ўкраінскай выведкі
    29.06.2026
    Дзякуй за артыкул. , амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Украіны Яраслаз Чарнагор паведаміў, што ў сярэдзіне чэрвеня Кіеў наведалі прадстаўнікі арганізацыі былых беларускіх сілавікоў Белпол і сустракаліся з ім.

    "– Пад час такіх візітаў яны перадаюць украінскаму боку вынікі сваіх расследаванняў. І я хачу сказаць, што гэта вельмі моцныя расследаванні, таму што яны канцэнтруюцца на канкрэтных праблемах, яны даследуюць канкрэтныя кейсы, канкрэтныя прадпрыемствы, фізічныя асаобы, якія здзяйсняюць супрацу з Расейскай федэрацыяй, працу, якая нясе небяспеку для Украіны.

    Перш за ўсё вынікі расследаванняў патрэбны для фармавання санкцыйнай палітыкі. Частка звестак ад Белпола выкарыстоўваецца для аналізу разведвальнай інфармацыі. Яе перадаюць адпаведным органам аж да Рады дзяржаўнай бяспекі і абароны і асабіста да прэзідэнта Украіны, адзначае Яраслаў Чарнагор"
    .

    https://racyja.com/by/hramadstva/pradstauniki-arhanizacyi-belpol-navedvali-kieu/
  • не палешук
    29.06.2026
    Стока многа букв!, и чего ради? Доказать что Зеленский не прав? Да он тысячу раз прав, но над полешуками пока искандеры и орешники не летают, потому они и видят всё как последние кацапы: "Не все так просто...", "Мы ж хотим как лучше..." "Государю виднее, о-о-о, тут же госпрограмма..." и т.д. и т.п.
  • Хмм
    28.06.2026
    ВАЙНЫ паміж намі і Украінай не будзе, каб яе НЕ БЫЛО, надо хотя бы границу южную заминировать.
  • 123
    28.06.2026
    ВАЙНЫ паміж намі і Украінай не будзе, беларусы ў большасці былі і супраць таго каб наша краіна стала плацдармам для пахода на Кіеў і таго каб з нашай тэрыторыі ляцелі ракеты па ўкраінскіх гарадах. Але нас у 2022 ніхто не спытваў...
  • Што рабіць?
    28.06.2026
    Міт, і што нам рабіць з імі? Распаўсюднікамі хлусні, якая можа прывесці да вайны на тэрыторыі Беларусі?
  • не такі, як ёсць
    28.06.2026
    Масты - справа цікавая, сёння па іх жыта возяць, заўтра - танкі едуць. Зяленскі мусіць патрабаваць тэрмінова прыпыніць іх будаўніцтва, а так званыя ўлажы мусяць паслухацца
  • не такі, як ёсць
    28.06.2026
    не такі, як ёсць, цікава, а ці разумеюць тыя, хто ставіць дзізлайк, што Украіна будзе кантраляваць сотні кіламетраў углыб ад мяжы, па-сутнасці мінімум усе палессе, вышкі, масты, дарогі, склады, прадпрыемствы. Калі я кажу кантраляваць, я маю на ўвазе - быць ім там ці ня быць))
  • Не будзе
    29.06.2026
    не такі, як ёсць, ужо Курскую вобласць кантралюе...
  • Найперш не галасі!
    28.06.2026
    <<... аб'екты, задуманыя або закрытыя праз небяспечнасць задоўга да вайны. Развязка на М10 праектавалася сумесна з еўрапейцамі яшчэ ў 2015 годзе, а паўночны мост цераз Дняпро пад Рэчыцай стаяў закінутым у чаканні рэканструкцыі цэлае дзесяцігоддзе.>>
    1) Якраз менавіта на гэта і звяртаюць ўвагу украінскія ваенныя : рабіць трэба было даўно, але чамусьці пачалі рабіць цяпер. На дзівоснае супадзенне ў часе.
    2) Не кожны мост робіцца пад гонкі на танках ў абодва бакі. Танкі ўвогуле ездзяць па чыгунцы. Па аўтадарогах ездзяць аўтамабілі. Паралельныя масты і дарогі надзвычай неабходныя для ачысткі і разгрузкі асноўных магістраляў ад непажаданага цывільнага транспарту, а таксама для забеспячэння стабільнага руху ў абодва бакі пры пашкоджанні асноўнай транспартнай магістралі.
    Напрыклад сітуацыя з Крымам: адна дарога, адзін мост дазволілі за тыдзень ізаляваць цэлы паўвостраў з арміяй, флотам і рэсурсамі. Паралельныя "нетанкавыя" аўтадарогі маюць істотнае значэнне.
    Вайскоўцаў не супакоіш словамі "ай, гэта старая праграма".
    2) Адзінага дэдлайну быць ў прынцыпе ня можа. Розныя работы, аб'ёмы, розныя маштабы.
    Які дурань будзе планаваць сканчэнне ўсіх будоўляў на адзін дзень календара?
    3) Актыўная разбудова дарог і мастоў гэта актывізацыя дарожна-будаўнічых рэсурсаў на выпадак імгненнай ліквідацыі магчымых пашкоджанняў.
    Напрыклад сітуацыя на акупаваных абшарах Украіны: вайна і расійскае панаванне знішчылі там ўсё. Залатаць дзірку ў мосце, або засыпаць варонку на стратэгічнай дарозе ўжо няма каму.
    Пастаянная актыўная разбудова паралельных неваенных дарогаў здымае такую небяспеку для агрэсара.
  • Рэтранслятары гудуць, боты лухту нясуць
    28.06.2026
    Найперш не галасі! ,

    Хопіць беларусафобстваваць тут, ідзіце ўжо ў тэрабарону запісвацца.
  • .
    28.06.2026
    Чаму цяпер? Таму што падыходзяць да канца тэрміны эксплуатацыі савецкай інфраструктуры, пік будаўніцтва якой быў у 1970-80-х. Масты і пуцеправоды рэальна развальваюцца.
    І была паўза з аднаўленнем будаўніцтва пасля 2020-га, бо звыкліся ў 2010-ыя інфраструктурныя праекты рабіць за еўрапейскія грошы.

    Акрамя вось гэтых фактараў, астатняе будаўніцтва і рэканструкцыя працягнуты прыкладна раўнамерна ў часе і прасторы.
    Калі б была падрыхтоўка менавіта да наступу на Украіну, быў бы выразны пік па часу "2022-2026" і прасторы "поўдзень Беларусі".

    Інфраструктуры рэальна не хапае. Нават у памерах Мінска. Недахоп мастоў праз Свіслач і пуцеправодаў праз чыгунку. У Беларусі: недзе не аднавілі тое, што ўзарвана было яшчэ ў вайну. Дагэтуль паромы.
    Вайсковыя інтарэсы пры праектаванні грамадзянскай інфраструктуры, вядома, ўлічваюцца, але зараз немагчыма вызначыць іх выразны прыярытэт.
    Я ўвогуле не ведаю, на што разлічваюць стратэгі, калі іх канцэпцыі састарэлі. "Беларускі балкон" пагражае суседзям, але ён жа і максімальна ўразлівы ва ўмовах вайны, тым больш, калі ўлічыць дыстанцыю дзейнасці сучасных БПЛА.
  • Найперш не галасі!
    28.06.2026
    Рэтранслятары гудуць, боты лухту нясуць,
    4) Глядзі каб па гэтых "нетанкавых" дарогах і мастах не павезлі тую п'яную тэрабарону ў мясныя штурмы. Разам з такімі ж "партызанамі".
    Павязуць і праз цэнтар горада, чаму не? Пад жывым шчытом гарадскіх кварталаў чым не маршрут?
    Разгалінаваная сетка паралельных магістраляў, дарог і сцежак дазваляе непрыкметна і аператыўна перакідваць "мяса" ў непазбежныя дзіркі штурмавых атак.
  • Andrus
    28.06.2026
    Отличная обзорная статья от НН! Уж не знаю как там режим изыскал деньги на эти реконструкции, может они и за счет России в надежде на пособничество и все такое, но все эти стройки это как минимум двойного назначения с большим уклоном в социальную сторону. Видеть Украине в них лишь только подготовку к войне со стороны РБ - too much
  • Васіль
    28.06.2026
    Колькі можна пісаць бязглуздзіцу пра УПА за Кужалічынскім мастом. Не было там ніякіх украінскіх нацыяналістаў. Там былі беларускія атрады, якія сябравалі з Бульбай Бараўцом. З гэтага ужывалі назву бульбаўцы, а НКВД іх прыніжальна называла бульбашамі. На Захадзе Янава саветы паставілі помнік загінулым нквдээшнікам у баях з "белорускими буржуазными националистами" ( нават на помніку няма нічога пра украінцаў). Тое самае датычыцца і іншых атрадаў на Берасцейшчыне якіх запісваюць у УПА( упэўнены у гэтым таму што размаўляў з мясцовымі жыхарамі іншых раёнаў). Проста хлопцы сябравалі з Бараўцом. А пры вяртанні саветаў УПА Бараўца ужо не існавала, а вось на Берасцейшчыне засталося шмат атрадаў якія змагаліся з саветамі яшчэ доўгі час. Яны выкарыстоўвалі назву бульбаўцы, але ніколі не мелі ніякага дачынення да украінскага нацыянальнага руху - проста некаторы час сябравалі з імі.
  • Заходні Беларус
    28.06.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • 45678
    28.06.2026
    --існуе чыгуначная галінка--- НЕ, НЕ ІСНУЕ, бо галінак на чыгунцы НЕ БЫВЕ, як і шляхоў.
    ... і беларусы не КРУКІ робяць для аб'езду, а КРУГІ
  • 45678
    28.06.2026
    ветка, ✂, ж.

    Асобная лінія ў сістэме чыгунак, якая адыходзіць убок ад асноўнай чыгуначнай магістралі.
  • русізмы гэць!
    28.06.2026
    45678, Ве́тка 2 ’чыгунка, якая адыходзіць убок ад асноўнай чыгуначнай магістралі’ (БРС, КТС), з рус. ве́тка ’тс’.

    дзякуй за прасоўванне русізмаў!
  • Найперш не галасі!
    28.06.2026
    45678, прапаную адгалінаванне, або каляіна.
    І так, круг. Даў вялікі круг, даў кругаля...
  • 45678
    28.06.2026
    русізмы гэць! ,
    "До основанья, а затем.." ? Такое ўжо было ў 1917-м, але з "затем" у рэвалюцыйных матросаў нічога не атрымалася
    1. "гэць" - гэта украінізм
    2. У беларускай мове, у адрозненне ад расейскай, два паняцці замест аднаго - і галінка і ветка. І я лічу, што гэта плюс, а не мінус. У ангельскай мове, напрыклад, процьма французскіх слоў нават у нязменным напісанні, нягледзячы на іх векавое "сяброўства" )
    3. Калі "жэстачайшэ" рэфармаваць-"паляпшаць" мову у той час, калі яна фактычна пад пагрозай знікнення, - гэта ... злачынства (
  • грамадзянскую вайну трэба спыняць + амністыя і кампенсацыя ахвярам
    28.06.2026
    "Аднак гэтая разбудова прадыктаваная не інтарэсамі расійскай арміі, а крытычным зносам савецкай інфраструктуры і вырашэннем застарэлых лагістычных праблем. 2

    усё так, слабых б'юць заўсёды, грамадзянскую вайну трэба спыняць + амністыя і кампенсацыя ахвярам, усё гэта магчыма толькі калі РБ будзе працаваць на нашай мове Рэнесансу і цывілізацыі
  • СПАДАР Зяленскі , ЗРАБІЦЕ крок наперад сёння
    28.06.2026
    грамадзянскую вайну трэба спыняць + амністыя і кампенсацыя ахвярам, УСЁ ТАК. СПАДАР Зяленскі , ЗРАБІЦЕ крок наперад сёння - трэба ужо сёння спыніць крымінальную (згодна заканадаўства ААН) аблогу Беларусі. Гэта наша вайна, і ніколі не будзе нашай, мы як і вы ахвяры маскоўскага імперыялізму. Мы суседзі на стагоддзі, а джучы 13с. драпежны пражэкт завершаны
  • СПАДАР Зяленскі
    28.06.2026
    СПАДАР Зяленскі , ЗРАБІЦЕ крок наперад сёння, да что вы от меня опять хотите? Я ж вам уже два раза всё зрабил.
  • Смех ды й годзе
    28.06.2026
    Яны будуць вучыць Кіеў, дзе ён што дарма бачыць у стане вайны! Разбярыцеся спачатку ў сваім куратніку з гаюнамі і чорнымі кнігамі, дзе “дарма бачылі” дамарошчаныя і людзей загубілі!
  • Чкб
    28.06.2026
    Смех ды й годзе, Белпол масты і развязкі заўважыў, а ў гаюнах і чорных кнігах нічога такога падазронага не заўважыў. Нават агента Артура Гайко.
  • Ижектор
    28.06.2026
    Вот так и хотят украинцы влезть в очередное лайно,притягивая за уши то вышки,то мосты.
  • Так
    29.06.2026
    Ижектор, а ў выніку атрымаюць заход расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі і новыя атакі Расеі як у лютым 2023. Толькі ў 2026м верагодна яшчэ і ядзернай зброяй.
    Ад нас, беларусаў, ясна што нічога не застанецца. Але і ад украінцаў таксама.
    Выйграе ад гзтага толькі Масква.
  • Чел
    29.06.2026
    Кобринский мост еще при совке в 90-х на ладан дышал. Его постоянно перекрывали, ограничивали вес транспорта. Всё денег не было его отремонтировать потому, что по уму его сносить под ноль надо было. И что, чтобы успокоить Сырского новый нельзя строить? Ждать пока этот рухнет в центре города?
  • ЯНКА
    29.06.2026
    «Кіеў дарма бачыць пагрозу» гучыць нібы бачыць бясплатна. Чаму б не пісаць гэтым во больш зразумелай беларускаю мовай, то бок не «дарма», а «дарэмна бачыць»?
  • барадзед
    29.06.2026
    гэта ўсё цікава, але неяк неістотна
    раскажыце лепей пра новыя склады ўзбраення, новыя ваенныя часткі ў памежных раёнах, новыя палігоны, санаторыі для вагняркоў
  • ўвесь Столінскі раён імгненна апынецца ў ізаляцыі
    29.06.2026
    Хай яшчэ будуюць мост праз Прыпяць за Мікашэвічамі - там дзе быў драўляны да таго як савецкія партызаны яго падарвалі.
    Хаця б да 18 тон, бо ўжо задалбала агуркі ды дурніцы кругамі вазіць.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць