Свет

Дэпутата Еўрапарламента, які расследаваў злоўжыванні Pegasus, самога ўзламалі гэтай шпіёнскай праграмай

Падчас расследавання злоўжыванняў шпіёнскай праграмай Pegasus адзін з членаў адпаведнага камітэта Еўрапарламента сам стаў яе ахвярай. Паводле новага расследавання Citizen Lab, за атакай, імаверна, стаяў той жа аператар Pegasus, які сачыў за незалежнымі журналістамі і актывістамі апазіцыі з Расіі і Беларусі ў Еўропе. Пра гэта піша The Guardian. 

Офіс аднаго з філіялаў кампаніі NSO Group у Ізраілі. Фота: Amir Levy / Getty Images

Pegasus — шпіёнскае праграмнае забеспячэнне ізраільскай кампаніі NSO Group. Яно прадаецца дзяржаўным органам і афіцыйна прызначана для расследавання цяжкіх злачынстваў і барацьбы з тэрарызмам. Аднак расследаванне Pegasus Project, апублікаванае ў 2021 годзе выданнем The Guardian разам з міжнародным кансорцыумам журналістаў, паказала, што праграма выкарыстоўвалася і супраць журналістаў, праваабаронцаў, палітыкаў ды іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

Пасля гэтага, у сакавіку 2022 года, Еўрапарламент стварыў спецыяльны камітэт PEGA, які павінен быў высветліць маштабы выкарыстання Pegasus і іншых шпіёнскіх праграм у парушэнне заканадаўства Еўрапейскага саюза.
Стэліяс Кулаглу, журналіст і на той момант дэпутат Еўрапарламента ад грэчаскай партыі Syriza, далучыўся да працы камітэта адразу пасля яго стварэння. Паводле Citizen Lab, першае заражэнне яго тэлефона адбылося 21 кастрычніка 2022 года — прыкладна праз сем месяцаў пасля пачатку працы ў Pega.

У той час Кулаглу ляжаў у бальніцы пасля планавай аперацыі.

Паўторнае заражэнне тэлефона было зафіксавана 6 і 7 сакавіка 2023 года, калі камітэт Pega працаваў над фінальнай версіяй справаздачы Pega. У гэтыя дні палітык знаходзіўся ў дарозе з Афін у Брусель.

Хоць даследчыкам не ўдалося вызначыць, які менавіта дзяржаўны кліент выкарыстоўваў Pegasus супраць Кулаглу, яны мяркуюць, што за атакай стаяў той самы аператар, які раней сачыў за сямю незалежнымі журналістамі і апазіцыйнымі актывістамі з Расіі і Беларусі, што знаходзяцца ў Еўропе (апавяшчэнне пра атаку атрымалі кіраўнік кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў і галоўны рэдактар «Хартыі-97» Наталля Радзіна). На гэта, паводле Citizen Lab, паказвае выкарыстанне падчас атак аднаго і таго ж унікальнага адраса Apple ID. Даследчыкі таксама лічаць, што гэты дзяржаўны кліент, верагодна, меў ліцэнзіі на выкарыстанне Pegasus у Грэцыі і Бельгіі.

Старшы даследчык Citizen Lab Джон Скот-Рэйлтан назваў гэты выпадак «горкай іроніяй еўрапейскага крызісу са шпіёнскім праграмным забеспячэннем». Паводле яго, чалавек, які расследаваў выкарыстанне Pegasus, сам стаў яго ахвярай, а рэкамендацыі камітэта Pega пасля гэтага фактычна былі праігнараваныя.

На думку даследчыка, калі сітуацыя не зменіцца, наступнымі ахвярамі могуць стаць іншыя еўрадэпутаты. Ён не выключае, што ўжо цяпер некаторыя парламентарыі ўдзельнічаюць у галасаваннях і закрытых сустрэчах, нават не падазраючы, што іх тэлефоны ператварыліся ў прылады для шпіянажу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч26

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9

Кіраўнік Мінска: Гандлёвых цэнтраў у сталіцы ўжо даволі3

Белстат апублікаваў статыстычныя партрэты беларускіх бацькі і маці

У сэрвісе для зваротаў у дзяржаўныя органы адбыўся выцек даных. Папаліліся і вядомыя прапагандысткі1

Каля мінскага парку Дружбы народаў зносяць савецкую дыспетчарскую станцыю ФОТЫ1

«XXI стагоддзе, дзірка ў падлозе». Беларуску абурыў стан прыбіральні на аўтавакзале аднаго з райцэнтраў20

Заснавальніка «Рыбаря» выдвараць з Чарнагорыі. А заехаў ён туды праз Германію, нягледзячы на санкцыі ЕС8

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч26

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць