Усяго патроху66

Сын спявачкі Галіны Шышковай і былой зоркі тэлебачання Ягора Хрусталёва пайшоў працаваць на БТ

Сёлета Іван Хрусталёў скончыў журфак БДУ. Чатыры гады таму ён казаў, што плануе займацца кіно, а не журналістыкай, але ж цяпер хлопца можна пабачыць у эфіры «Беларусь 2».

Галіна Шышкова і Ягор Хрусталёў з сынам Іванам. Тут і далей скрыншоты з інстаграма Галіны

Бацькі ў Івана зорныя. Яшчэ ў студэнцкія гады Ягор Хрусталёў стаў вядоўцам першага беларускага ток-шоу — кажуць, праграму «Карамболь» распрацавалі спецыяльна пад яго.

У 1997‑м Хрусталёва называлі сэкс-сімвалам. Пазней вядоўца перайшоў на АНТ, дзе быў тварам праграмы «Выбар».

Будучы ў шлюбе, Хрусталёў закруціў раман са спявачкай Галінай Шышковай. Неўзабаве ў пары з'явіўся сын Ваня. Вядучы прызнаў дзіця, але з афіцыйнай сям'і не пайшоў. Рамантычныя адносіны з Галінай на гэтым скончыліся.

У 2022 годзе Іван Хрусталёў паступіў на журфак БДУ (набраў 381 бал з 500 магчымых). Тады ж СМІ пісалі, што хлопец у будучыні плануе займацца кіно, а не журналістыкай.

Нядаўна Іван Хрусталёў скончыў журфак БДУ — на ўрачыстае ўручэнне дыпломаў прыйшлі яго тата і мама.

А працаваць Іван у выніку пайшоў на БТ — ужо можна было пабачыць на «Беларусь 2» яго рэпартажы з розных айчынных прадпрыемстваў. Ён таксама быў рэпарцёрам на святочных мерапрыемствах 9 Мая і 3 Ліпеня.

Галіна Шышкова з захапленнем дэманструе ўрыўкі сюжэтаў. Кажа, сама глядзіць, затаіўшы дыханне. Але трохі крыўдуе, што Іван ёй нічога не распавядаў пра сваю працу: «Уяўляеце, з сыночкам жыву, а сыночак мне нічога не паказваў, нічога не расказваў, што ён такое рабіў».

Дарэчы, сястра Івана — старэйшая дачка Ягора Хрусталёва Марыя — таксама працуе на БТ тэлевядучай і рэдактаркай. Летась брат з сястрой разам былі вядучымі цырымоніі адкрыцця міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Іван Хрусталёў (злева) побач з сястрой Марыяй Хрусталёвай (побач у чырвонай сукенцы)

Каментары6

  • Мне просто спросить
    04.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Лера
    04.07.2026
    Нефанатка, свои презервативы проверяй. Просто по жизни только у дураков.
  • Отец года
    05.07.2026
    Молодец, всех детей пристроил

Цяпер чытаюць

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года1

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржваенпрам прэзентаваў пажарны комплекс на гусенічным ходзе на аснове савецкай баявой машыны1

Цяжарная беларуска выйшла ў Гданьску на адзіночны пікет супраць доўгай выдачы ДНЖ. Яна чакае ўжо больш за 470 дзён19

За калецтва 17‑гадовай дзяўчыны, на якую скінулі снег з даху Dana Mall, будуць судзіць дырэктара гандлёвага цэнтра2

Згарэў найстарэйшы крыты прадуктовы рынак Парыжа2

Сёлетняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру раней займалася і беларускім пытаннем — яна асуджала рэпрэсіі пасля Плошчы 2010‑га4

Гэты пад'езд у Мінску назвалі ўзорным5

У махляроў новая схема ад імя клапатлівых суседзяў. Замануха — надзейная

Пуцін дасць указанне не біць па Украіне толькі ў дзень выбараў14

У Гомелі вынеслі прысуд 17‑гадоваму хлопцу, які забіў аднагрупніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года1

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць