Грамадства55

Жанна з Мазыра працавала ў Познані, але вярнулася ў Беларусь. І яе кінулі ў СІЗА за палітыку

Жанна Серада з Мазыра знайшла працу ў Познані.

Жанна Серада. Фота з яе старонкі ў Аднакласніках

Жанна нарадзілася ў 1969 годзе ў расійскім Мурманску. Вучылася ў паліграфічным ліцэі ва Уфе, але большая частка яе жыцця звязаная з беларускім Мазыром. Жанчына была зарэгістраваная як індывідуальны прадпрымальнік, захаплялася фітнэсам і здаровым харчаваннем, а таксама шмат падарожнічала.

У 2023 Серада атрымала запрашэнне ад польскай фірмы, з таго часу жыла і працавала ў Познані.

Планы на спакойнае жыццё за мяжой перарваліся пасля вяртання ў Беларусь. Апошні раз Жанна нешта пісала ў сацсетках у снежні 2025‑га — неўзабаве яе арыштавалі.

Нядаўна справу Жанны Серады разгледзеў Гомельскі абласны суд. Жанчыну абвінавацілі паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса. За «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» ёй прысудзілі хатнюю хімію.

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць падпіскі на незалежныя каналы, СМІ, наяўнасць спасылак на іх у сацыяльных сетках ці наяўнасць у сацсетках або на рэчах беларускай нацыянальнай, далукашэнкаўскай сімволікі. Да «экстрэмізму» залічваюць таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, афіцыйных гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай.

Шматлікія крымінальныя справы апошняга часу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмізму» былі звязаныя са «справай Гаюна».

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

«Справа Гаюна» пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

Заснавальнік «Гаюна» Антон Матолька адразу пасля ўзлому патлумачыў, як адбылася ўцечка інфармацыі, і абвясціў пра закрыццё праекта. 

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны 9594 людзей, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы) зачапілі каля 500 тысяч беларусаў. Некалькі соцень тысяч людзей вымушаныя былі пакінуць краіну. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • алкаш
    12.07.2026
    Желающие ещё есть приехать в РБ? Жалующихся на гей-европу, как тяжело тут жить и какая здесь несправедливость в отношении нас, чэсных людей,очень рады видеть в концлагере в РБ.
  • Удакладненне
    12.07.2026
    Шкада жанчыну, але варта пісаць праўду: у Беларусі няма незалежных СМІ. Ёсць праўладныя, якія спансуюцца з бюджэту і форсяць Лукашэнку, а ёсць апазіцыйныя, якія спансуюцца грантадаўцамі і адлюстроўваюць іх павестку, л'ючы ваду на млын незразумелых агульнай грамадзе, але зручных нашым канкурэнтам у Балтыі перш за ўсё, дзеячоў як Ціханоўскай, Латушка, Харысава і Мельнікава. Прабеларускіх незалежных СМІ ў нас нямашака!
  • Dekameron
    12.07.2026
    матолька у́жо дау́но палкоу́нік за вашы грошы ))

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў16

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Найбуйнейшай у свеце фан-супольнасцю Лэдзі Гагі кіруе хлопец з Мінска, які адседзеў за пратэсты. Расіяне паспяшаліся запісаць яго ў свае16

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?19

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам20

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў16

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць