Консульскі аддзел амбасады Польшчы ў Мінску з 1 снежня 2026 года да 17 студзеня 2027 года часова спыніць прыём заяў, звязаных з Картай паляка.

Фота: Most
Паўза закране як беларусаў, якія хочуць атрымаць гэты дакумент, так і тых, каму неабходна падоўжыць тэрмін яго дзеяння. У польскім урадзе тлумачаць гэта арганізацыйнымі прычынамі.
Падобнае абмежаванне ў мінскай амбасадзе ўжо ўводзілі ў жніўні гэтага года — тады заявы на Карту паляка таксама часова не прымалі.
У той жа час пра спыненне прыёму заяў, звязаных з Картай паляка, у генеральных консульствах Польшчы ў Гродне і Брэсце пакуль не паведамлялася.
Каментары