Здарэнні88

Беларуса жорстка пакаралі за тое, што хадзіў па расійскай турме з татуіроўкамі са свастыкай і з партрэтам Гітлера

Яшчэ паўтара года зняволення за нацысцкую атрыбутыку ў дадатак да ранейшых 11,5 года.

Адольф Гітлер. Фота: Wikimedia.org

У Іванаўскай вобласці Расіі дадаткова асудзілі грамадзяніна Беларусі, які і так адбываў пакаранне ў мясцовай калоніі. 

Спачатку яму далі 11,5 года зняволення за наўмыснае цяжкае пашкоджанне здароўя, якое пацягнула смерць па неасцярожнасці, за разбой, а таксама за незаконны абарот наркотыкаў.

Але ў калоніі да яго ўзніклі дадатковыя пытанні. На целе беларуса цэлы набор нацысцкіх тату — у выглядзе нацысцкай свастыкі, партыйнага арла Трэцяга рэйха з вянком і свастыкай, выявы, якая нагадвае Гітлера ў вайсковай форме, а таксама надпісы на нямецкай мове «Wehrmacht» і «Ahnenerbe Deutsches».

Спачатку мужчыну мінімальна пакаралі за дэманстрацыю нацысцкіх сімвалаў — адміністратыўкай са штрафам каля $10. Аднак, паводле матэрыялаў справы, беларус і пасля гэтага не рабіў ніякіх захадаў, каб схаваць выявы — не зводзіў іх, не заклейваў пластырам, не карыстаўся адзеннем з доўгім рукавом — і працягваў хадзіць з аголеным торсам перад іншымі асуджанымі і супрацоўнікамі калоніі.

Сам абвінавачаны віну не прызнаў, заявіўшы ў судзе, што тату зробленыя яшчэ ў Беларусі каля 20 гадоў таму і сімвалізуюць «непадпарадкаванне адміністрацыі», а не нацысцкую прапаганду. І што дэманстраваў іх не наўмысна, а з бытавой неабходнасці.

У выніку яму прызначылі дадатковыя паўтара года калоніі. Агулам беларусу на той момант заставалася правесці за кратамі 5 гадоў.

Каментары8

  • Handelsblatt-95
    14.07.2026
    Просто идеологически правильный начитанный сиделец, знакомый с воззрениями А.Г. Лукашенко о сильной президентской власти и роли президента со старта карьеры и до наших дней.
  • Нюрнберг
    14.07.2026
    Калі ён выбраў такі сымбаль непадпарадкавання, то які ён беларус?
  • Ліпень
    14.07.2026
    Нюрнберг, я з вас фігею. Які "сымбаль непарадкавання". Ён сам такі па сутнасці!
    Неадукаваны, схільны да прымусовага гвалту, моцнага панавання над сабой, пачытаў "Майн кампф" (фрагментарна), паглядзеў пару відэа з "Лейбштандартам" (ну прыгожа ж!) - і вось: гвалт, рабаванне, тэрмін у турме. Але с...кун: бо па-першае не пайшоў на вайну, па-другое, зліўся.
    Фашызм і яго падвід нацызм - гэта ідэалогія. Пачварная, агідная і антыгуманная, так, але ідэалогія. Тое, у ва што вераць.
    А вось гэтае...

Цяпер чытаюць

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей15

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Усе навіны →
Усе навіны

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

Мінскае «Дынама» таксама прайшло далей у Лізе канферэнцый. І таксама праз серыю пенальці

БАТЭ прабіўся ў другі раўнд Лігі канферэнцый5

БПЦ абавязалі заўсёды згадваць у сваёй назве пра Маскоўскі патрыярхат19

У Краснадарскім краі ўжо 50 дзён шукаюць зніклага беларуса2

У Віцебску пачаўся «Славянскі базар»

Жыхар Нароўлі з нагоды нараджэння сына прабег марафон вакол горада3

Яшчэ адзін выклік для нямецкай эканомікі: праз спёку крытычна абмялеў Рэйн7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей15

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць