Свет1414

«Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі». Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў адказ на пост у сацсетцы X прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, у якім той заявіў пра праблемы Расіі з-за ўкраінскіх удараў у вырабе неабходнага ўсяму свету дызельнага паліва і заклікаў скончыць вайну, напісаў свой. 

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle/Getty Images

«Расія, на жаль, страціла кантроль над сваёй дызельнай прамысловасцю праз вайну з Украінай. Вялікая колькасць іх дызельных нафтаперапрацоўчых заводаў была падарваная і, прынамсі часова, выведзеная з ладу. Гэтая бязглуздая і бязмежная вайна з Украінай павінна быць спыненая. Увесь свет пакутуе, бо штомесяц гіне 25 000 чалавек, у асноўным салдат. Якая ганьба!», — напісаў Дональд Трамп.

Уладзімір Зяленскі ў сваім адказе пагадзіўся, што вайна бязглуздая і павінна быць спынена, але звярнуў увагу на важныя нюансы праблемы:

«Сапраўды, гэтая расійская вайна бязглуздая і павінна быць спынена. З першага года паўнамаштабнага ўварвання яе наступствы мелі далёкасяжны характар: страта многіх жыццяў, разбурэнне гарадоў і сёлаў, харчовая бяспека, выклікі ў сферы энергетыкі, надзвычайныя тэмпы тэхналагічнага развіцця, уключаючы аўтаномныя дроны, і хуткае ўдасканаленне ўдарных магчымасцяў, якіх раней ніколі не назіралася. Кожны новы тыдзень гэтай вайны, не кажучы ўжо пра кожны новы год, дадае ўсё больш і больш праблем.

З самай першай хвіліны Украіна імкнулася да міру. Мы ўжо зрабілі дзясяткі дыпламатычных прапаноў адносна таго, як годна спыніць гэтую вайну, гарантаваць бяспеку і прадухіліць новыя расійскія ўварванні. Проста зараз ідзе дыялог з прэзідэнтам Трампам і Амерыкай. На стале таксама ёсць ідэі па набліжэнні міру, пачынаючы з моцных крокаў па дээскалацыі.

Энергетычны сектар Украіны, крытычная інфраструктура і наш харчовы экспарт павінны перастаць быць мішэнямі для Расіі, і гэта прывядзе да адпаведных крокаў па дээскалацыі з нашага боку.

Рашэнні магчымыя. Мы гатовыя працаваць над гэтым і абмяркуем гэта з нашымі партнёрамі на палях Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Я дзякую кожнаму, хто дапамагае!

Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі. Прырода вайны зараз такая, што агрэсар таксама будзе пакутаваць. Тэхналогіі робяць гэта магчымым.

Сіла лідарства краін можа — і павінна — забяспечыць дээскалацыю, бяспеку і мір», — напісаў Уладзімір Зяленскі.

Каментары14

  • Indrid Cold
    21.09.2026
    У Зеленскага ёсць карты. У не педафіла і не гвалтаўніка і не сябра Джэфры Эпштэйна, па ягоных словах, ёсць паліва па 7$ за галлон і набліжаючыся імпічмент.
  • Жэка
    21.09.2026
    Так а хто там на балотах надта пакутуе? Нейкія пустыя словы. Прыгожа гучыць, толькі на каго гэта разлічана? Так ужо Украіна расею прыціснула, што вось-вось і вайну выйграе?
  • Кропка
    21.09.2026
    Агрэсар павінен не пакутаваць, а быць зніштожаны - такая логіка любой вайны.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

Выкладчыца з Харкава, якая паехала да бацькоў у Крым, памерла ва Уладзікаўказе3

Польская пракуратура шукае 22‑гадовага Данілу з Бабруйска — падазраюць у махлярстве3

Памёр роўпджампер, які сарваўся месяц таму з вышкі 40 метраў пад Мінскам

З мінскай міліцыі звольніўся найлепшы супрацоўнік падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — і адкрыў сваю IT-кампанію15

Беларускі воблачны правайдар ActiveCloud паведаміў пра сур'ёзны збой праз кібератаку

У Мінску бабры перайшлі ў атаку на дрэвы8

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць