Гісторыя

Брытанскія навукоўцы высветлілі, для чаго выкарыстоўвалі прыладу са слановай косці 500‑тысячагадовай даўніны

Археолагі высветлілі сапраўднае прызначэнне рэдкага артэфакта, знойдзенага ў паўднёвай Англіі яшчэ ў пачатку 1990‑х гадоў. Гэта касцяны інструмент узростам каля 500 тысяч гадоў, які цяпер лічыцца найстаражытнейшым вядомым «малатком» такога тыпу ў Еўропе. Вынікі даследавання міжнароднай групы навукоўцаў з Універсітэцкага каледжа Лондана і Лонданскага музея натуральнай гісторыі апублікаваныя ў навуковым часопісе Science Advances.

Артэфакт быў знойдзены ў знакамітым археалагічным помніку Боксграў. Ён мае трохкутную форму, каля 11 сантыметраў у даўжыню, 6 сантыметраў у шырыню і прыкладна 3 сантыметры ў таўшчыню.

Доўгі час яго сапраўднае прызначэнне заставалася невядомым. Толькі сучасныя метады даследавання, у тым ліку 3D-сканаванне і электронная мікраскапія, дазволілі пабачыць на паверхні мікраскапічныя сляды ўдараў, засечкі і часцінкі крэменю.

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што інструмент быў зроблены са шчыльнай часткі біўня маманта або старажытнага слана. Яго выкарыстоўвалі раннія неандэртальцы або прадстаўнікі віду Homo heidelbergensis як так званы рэтушор — спецыяльны ўдарны інструмент, якім акуратна апрацоўвалі краі крэмневых сякер і нажоў, аднаўляючы іх вастрыню пасля выкарыстання.

Кіраўнік даследавання Сайман Парфіт адзначыў, што знаходка сведчыць пра высокі ўзровень вынаходлівасці і разумення ўласцівасцяў матэрыялаў у людзей таго часу. Паводле яго слоў, сланы і маманты былі даволі рэдкімі ў дагістарычнай паўднёвай Англіі, таму захаванне і спецыяльная апрацоўка такога каштоўнага матэрыялу сведчыць пра добра развітае абстрактнае мысленне.

Выкарыстанне косці замест каменя дазваляла значна дакладней апрацоўваць прылады працы і памяншала рызыку іх пашкоджання. Падобныя інструменты раней знаходзілі толькі ў Афрыцы, дзе іх узрост дасягае паўтара мільёна гадоў. Для Еўропы ж гэта першае настолькі старажытнае сведчанне таго, што ўжо паўмільёна гадоў таму продкі сучаснага чалавека валодалі складанымі тэхналогіямі вырабу і рамонту каменных прылад працы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам3

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Зяленскі зусім не імкнецца да завяршэння гэтай вайны10

Чаму салёны агурок свеціцца ад электрычнасці? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне4

ЗША знішчаюць судны наркагандляроў, але какаіну становіцца ўсё больш, а цэны на яго падаюць5

Зяленскі: Выглядае так, нібы ЗША прымушаюць Украіну да капітуляцыі19

Міленіялы могуць стаць самым багатым пакаленнем у гісторыі4

«Якія, с*ка, заднепрывадныя губаш**пы». Пасля гэтых слоў гродзенскага футбольнага трэнера выдалілі з поля7

Вальфовіч ацаніў беларускіх вайскоўцаў на 9,5 з 1012

Гамяльчанцы на вяселле хтосьці з гасцей падарыў адзін даляр3

Міліцыя папярэдзіла працоўных мігрантаў, што за шум ноччу і алкаголь на вуліцы могуць выслаць з Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам3

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць