Свет1616

На беларуска-літоўскай мяжы група мігрантаў выйшла з тунэля і напала на памежнікаў. У Літве гэта замоўчвалі больш за тыдзень

У Лаздзейскім раёне Літвы каля мяжы з Беларуссю група нелегальных мігрантаў напала на супрацоўнікаў Дзяржаўнай службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (VSAT). Інцыдэнт адбыўся яшчэ 26 ліпеня на тэрыторыі Капчамесцкай памежнай заставы, аднак пра яго стала вядома толькі цяпер, піша Delfi.lt.

Фота: VSAT

Як паведамляецца, памежнікі выявілі незаконна капаны тунэль і пачалі затрымліваць некалькіх чалавек, якія спрабавалі пранікнуць у Літву. У гэты момант з тунэля выйшла яшчэ каля 20 чалавек, якія, як сцвярджаецца, напалі на чатырох памежнікаў, выкарыстоўваючы палкі і камяні.

Фота: VSAT

Пра гэты выпадак стала вядома толькі праз некалькі дзён пасля здарэння, што выклікала абурэнне ў літоўскіх уладаў. Дэпутатка рады Лаздзейскага раёна Вільма Данаўскене паведаміла пра інцыдэнт у сацыяльных сетках і запатрабавала тлумачэнняў ад кіраўніцтва памежнай службы.

Паводле яе слоў, узнікаюць пытанні, чаму чатырох памежнікаў накіравалі супраць значна большай групы людзей, якія маглі мець пры сабе зброю ў выглядзе палак і камянёў.

Фота: VSAT

Памежная служба не стала пацвярджаць або абвяргаць усе дэталі, спаслаўшыся на тое, што вядзецца дасудовае расследаванне. У прыватнасці, не паведамляецца, ці здолелі мігранты трапіць на тэрыторыю Літвы і ці былі сілавікамі страчаныя падчас сутыкнення якія-небудзь спецыяльныя сродкі, напрыклад кайданкі.

Пасля таго як інфармацыя стала публічнай, прэм'ер-міністр Літвы Міндаўгас Сінкявічус заявіў, што лічыць непрымальным тое, што пра сур'ёзны інцыдэнт стала вядома толькі праз сацыяльныя сеткі. Ён паведаміў, што пра здарэнне міністр унутраных спраў Марцінас Кацялінас расказаў яму толькі пасля пасяджэння ўрада.

Фота: VSAT

«Трэба высветліць, чаму пра падзеі 26 ліпеня мы даведваемся толькі цяпер, а таксама ацаніць дзеянні службовых асоб. Спадзяюся, што яны выканалі свае абавязкі, але сітуацыя з неперадачай інфармацыі выклікае пытанні», — сказаў прэм'ер.

Міністр унутраных спраў Літвы распачаў службовую праверку адносна дзеянняў кіраўніцтва памежнай службы. Ён заявіў, што раней атрымаў толькі агульную інфармацыю пра спыненне будаўніцтва тунэля, але не ведаў пра сутыкненне з мігрантамі.

Паводле яго слоў, кіраўнік памежнай службы Рустам Любаеў прызнаў, што адказнасць за недастатковую ацэнку важнасці інцыдэнту і непаведамленне міністру ляжыць на кіраўніцтве службы. Сам Любаеў заявіў, што будзе супрацоўнічаць з праверкай і прадаставіць усю неабходную інфармацыю. Ён адзначыў, што памежнікі не пацярпелі, а прарыву мяжы не адбылося.

Кіраўнік памежнай службы таксама сказаў, што першапачатковая інфармацыя магла быць няпоўнай. Паводле яго версіі, мігранты не выконвалі законныя патрабаванні памежнікаў, пасля чаго маглі быць выкарыстаныя спецыяльныя сродкі.

Паводле Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, у 2026 годзе ўжо зафіксавана 12 выпадкаў спробаў трапіць у Літву праз падземныя хады.

Каментары16

  • Народ патрабуе
    05.08.2026
    Хутка патрэбны каментар бабарыканскай анархісткі-феміністкі Малюковай, яна любіць нелегальных мігрантаў, асабліва цёмных. Нават не гледзячы, што мужыкі, што цікава.
  • Загаловак
    05.08.2026
    Група мігрантаў? Беларусы ці нейкія казахі, якія праз Беларусь ехалі? Ці гаворка пра НЕЛЕГАЛЬНЫХ мігрантаў?! Можа варта ўдакладніць у загалоўку, бо розніца вялікая.
  • Бо ў Вільні?
    05.08.2026
    Малайцы, што далі спасылку на крыніцу, пры гэтым літоўску, бо навіна пра Літву. І яшчэ нармальную, а не нейкую расейскамоўну. Можа і на польскія і ўкраінскія таксама будзеце рэгулярна даваць?

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць