Каментары да артыкула

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму

  • Погляд беларуса
    13.08.2026
    Перажыць зіму дапаможа калі пачнуць прама зараз капаць дваровыя туалеты ля пад'ездаў, бо Расея ўжо біла ў мінулым годзе па каналізацыі і ацяпленню, і ў гэтым годзе будзе біць. Дапамогуць раздача электрагенератараў, арганізацыя грамадскіх сталовых з гарачым харчаваннем. Інтэрнаты для тых, чыё жытло згарэла.
    І даўно пара было наладзіць выпуск сваіх уласных ракет.
    А ўсім украінцам даўно пара было пачаць працаваць на перамогу - ісці працаваць на ваенныя заводы і самім рабіць зброю, ракеты і беспілотнікі.

    А то бачу ў інтэрнэце відэа з Украіны: то як прыгожа дзяўчаты дэфіліруюць у прыгожых сукенках па вуліцах Львова з манікюрам і надутымі губамі, то як каву п'юць у кіеўскіх кафэ, ці ў рэстаранах танчаць, на моры на пляжах загараюць. Максімум - грошы збіраюць на зсу (а заадно трохі сабе ў кішэню).
    Такімі дзеяннямі такога моцнага і каварнага ворага, як Расея, не пераможаш.
  • Погляд беларуса з Беларусі
    13.08.2026
    Погляд беларуса , я гляджу парады раздаваць вы майстар, мабыць ужо перамаглі лукашэнкаўскі рэжым сваімі парадамі, таму вырашылі яшчэ і ўкраінцам раіць?
  • Погляд беларуса
    13.08.2026
    Погляд беларуса з Беларусі, калі вы з Беларусі, то і на вас адказнасць, што вы не перамаглі рэжым.
    Мы-та ў 2020м годзе хаця б паспрабавалі яго змяніць.
    А вы чым займаліся? За намі сачылі?
  • .
    13.08.2026
    Двухсэнсоўны загаловак:
    - ці то "Зяленскі сказаў, што [якая рэч] дапаможа Украіне перажыць зіму",
    - ці то "Зяленскі сказаў, што [ён] дапаможа Украіне перажыць зіму".
    Напрыклад, я адразу другі варыянт прачытаў.
  • база
    13.08.2026
    У ліпені ва Ўкраіну прыляцела 195 балістычных ракет. Каб збіць адну балістычную, трэба 2-3 ракеты Patriot. У свеце вырабляецца па 50-60 ракет Patriot у месяц. Нават калі ўсё аддаваць Украіне, запас вычарпаецца.
    Вырабляць трэба мінімум у 10 разоў больш, і наўрадці гэта хутка можна нарасціць. Тут трэба нейкае стратэгічнае рашэнне, проста аддаць ракеты і агаліць супраць паветраную абарону Еўропы і ЗША гэта не выйсце.
  • З
    13.08.2026
    база, Еўропа ў лёгкую магла бы перадаць Украіне свае ракеты. Давайце быць шчырымі, Еўропе не пагражае вайна зімою і ніякой звышвострай неабходнасці ў ракетах няма. ЗША іншая справа, яны ваююць з Іранам і перадаюць багата ракет сваім саюзнікам вакол Ірана. Так што віна за нястачу ракет перакладаецца збольшага на ЕС. Няхай раздупляюцца.
  • Погляд беларуса
    13.08.2026
    база, пісалі, што ўсяго па ўсім свеце 300 ракет на дадзены момант можна назбіраць для Украіны.
    Наколькі іх хопіць? На месяц?
    І што далей?
    Сапраўды трэба нейкае іншае стратэгічнае рашэнне.
    Памятаю, як Зяленскі ўпарта прасіў Тамагаўкі, каб біць па Расеі. Але тамагаўкі яны для ўдараў па плоскай паверхні, тыпу мора. І патрабуюць дасканалай выведкі.
    То бок яны не пасуюць для ўдараў па Маскве з яе высоткамі. Не тая траекторыя палёту, каб біць па гарадах.
  • ***
    13.08.2026
    З, А военные аналитики так не думают, что Европе не угрожает война зимой, а считают обстрелы ее Россией вполне вероятными.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць