Грамадства99

«Некаторыя так — хі-хі, ха-ха — успрынялі». Лукашэнка расказаў пра нечаканыя вынікі накіравання нядбайных сельгасработнікаў у армію

«Яны зямлянкі выкапалі лепш, чым у Мінску кватэры абсталявалі. Вось табе і п’яніцы, такія-сякія».

Фота: Мінабароны

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па асобных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця падзяліўся нечаканымі вынікамі накіравання нядбайных сельгасработнікаў у армію, піша БелТА.

Ён нагадаў ранейшы тэзіс: «трэба працаваць, калі не хочам ваяваць».

«Прывяду прыклад. Некаторыя так — «хі-хі, ха-ха» — успрынялі, калі я сказаў на селектарнай нарадзе: нядбайных, алкаголікаў і іншых, хто не хоча працаваць на зямлі падчас уборкі, — на «фронт». У армію, у сілы спецыяльных аперацый, на мяжу — да Крупко і Пархомчыка, Хрэнін (кіраўнікі Гомельскай і Брэсцкай абласцей адпаведна і міністр абароны) — адказны», — нагадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што спачатку думаў, што такіх людзей могуць быць тысячы, але ў выніку з дапамогай мясцовых уладаў знайшлі і прызвалі каля 500 чалавек.

Ён расказаў, што ўжо неаднойчы цікавіўся ў міністра абароны Віктара Хрэніна, як гэтае папаўненне з ліку нядбайных работнікаў спраўляецца з армейскай службай. І некалькі разоў прасіў пераправерыць інфармацыю, калі яму дакладвалі, што ў арміі да іх няма пытанняў.

«Я не паверыў. Кажу: «Пераправер, сам паглядзі». Яшчэ раз праз тыдзень пытаюся. Ён мне: «Аляксандр Рыгоравіч, дазвольце заахвоціць». Кажу: «Ты што, звар'яцеў? Гэта ж п’яніцы, такія-сякія…» Твары светлыя, працуюць, выконваюць усё, што афіцэр скажа. Ну ніякіх прэтэнзій», — расказаў ён.

«А кажуць, што армія — гэта не лагер для выхавання, як Вальфовіч (дзяржаўны сакратар Рады бяспекі) сказаў. Так, гэта не лагер. Але школа выхавання вельмі добрая, — упэўнены Аляксандр Лукашэнка. — Нармальныя мужыкі. Прайшлі перападрыхтоўку. Я кажу: «Усім зброю, як ваенным. Пераапрануць, пагаліць, пастрыгчы. І туды». Баявое зладжванне, усё зрабілі па апошніх стандартах. Мабільныя групы, тактычныя групы. Усё, што нам трэба для абароны мяжы. Мы ж не ваюем ва Украіне, а абараняць мяжу трэба. І накіравалі туды 170 чалавек адразу».

Ён расказаў, што і там не было ніякіх прэтэнзій да гэтых людзей:

«Яны зямлянкі выкапалі лепш, чым у Мінску кватэры абсталявалі. Вось табе і п’яніцы, такія-сякія».

У сувязі з гэтым, заўважыў Аляксандр Лукашэнка, узнікае пытанне, чаму іх не змаглі належным чынам арганізаваць на асноўным месцы працы: «Мы не змаглі іх арганізаваць. А ў арміі Хрэнін са сваімі афіцэрамі арганізаваў іх дзейнасць і просіць іх узнагародзіць.

Кажу: «Давай пачнём з таго, што ты іх узнагародзіш, я не супраць». Будзе ўзнагароджваць асобных там лепшых людзей. Значыць, людзі могуць працаваць».

Ён таксама падкрэсліў, што існуюць пэўныя метады і рычагі ўздзеяння на тых, хто не хоча належным чынам выконваць свае працоўныя абавязкі. Ставіцца да людзей трэба па-чалавечы, але і жалезабетонна патрабаваць, сказаў ён.

У ліпені Лукашэнка прапанаваў адпраўляць нядбайных чыноўнікаў і работнікаў сельскай гаспадаркі на вайсковыя зборы. Пасля гэтага Мінабароны адправіла ваенкамаў інспектаваць сельгаспрадпрыемствы падчас жніва.

7 жніўня Лукашэнка падчас наведвання Вілейкі і раёна заявіў, што ў войска накіравалі каля 500 нядбайных чыноўнікаў і спецыялістаў. Ён прапанаваў прыцягнуць іх да работ на занядбаных сельскагаспадарчых землях Мінскай вобласці.

«Вазьміце гэтыя дзве батальённа-тактычныя групы, якія стварылі з нядбайных чыноўнікаў і спецыялістаў. Разумееце, пра што ідзе гаворка? Цяпер іх каля 500 чалавек. Я іх называю — дзве батальённа-тактычныя групы», — заявіў тады ён.

Каментары9

  • Окэй
    27.08.2026
    [Рэд. выдалена]
  • The Little Dog Laughed
    27.08.2026
    Божа, які абсурдны і хворы тэатр. У кожным слове асалода - распараджацца чужымі жыццямі, падпарадкоўваць сваёй волі, бачыць пакорнасць.
  • Бывалы
    27.08.2026
    The Little Dog Laughed,
    Я спачатку таксама глядзеў на гэта як на трагікамедыю. Ну дрэнна працуе, так зволніце яго проста, але на якой падставе у войска?
    Але зараз я усе ж думаю, што тут не усе так проста, гэта абкатка мабілізацыі. Як расейцы на малых народах, так тут гэта патрабуецца на калгасніках "алкашах", самай выгоднай для гэтага сацыяльнай групы.

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

Такарчук нагаварыла амаральных брыдкасцяў у бок Ціханоўскага. Яго абурэнне можна зразумець57

У ЗША кот нарадзіўся з рэкорднай колькасцю пальцаў на лапах1

Расія моцна пашкодзіла Херсонскую ЦЭЦ. Горад можа надоўга застацца без святла і цяпла3

У гістарычным цэнтры Гродна рыхтуюць месцы пад новую забудову1

Трамп не верыць у магчымасць нападу Расіі на краіны НАТА8

Скончылі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея8

«Камунарка» дадала ў сваю прадукцыю крыху вавёрак 8

Памерла японская мастачка, вядомая сваімі творамі ў бубачкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць