Каментары да артыкула

Да саракавінаў памяці Святланы Курс апублікавана раней не друкаванае яе эсэ «СССР як калыска і магіла»

  • Балаховіч
    29.08.2026
    Беларусы не асудзілі камуністычную ідэалогію і савецкую таталітарную сістэму. Не толькі не асудзілі, але нават ў сваёй большасці не асэнсавалі. Таму сёння ў Беларусі "савок" жыве і квітнее. Літоўцы, палякі і латышы не баяліся асудзіць савецкую акупацыю, таму жывуць інакш. Украінцы, акрамя заходніх, таксама доўга не цямілі, але нарэшце пад уплывам расійскай агрэсіі, пачалі разумець сутнасць СССР-Расіі.

    Праблема ў тым, што нават сёння у 2026 г. журналісты ў супрацы з іншымі не спрабуюць выправіць гэтую памылку, а некаторыя нават ідуць разам з духам чырвонай прапаганды і працяг БССР называюць фашызмам, татальная недарэчнасць.
  • Цытата
    29.08.2026
    Тое, што мы бачым вакол – гэта наступствы нераскаянага камунізму. Уся слава СССР, ваенрукі, усе гэтыя піянеры, пентаграмы той жа чырвоны звер, які вылазіць з бездані. А тым часам каля кожнага беларускага гораду беларускія Курапаты. Таму кожны беларус павінен ведаць зло, якое зрабіў камунізм на гэтай зямлі - Павал Севярынец
  • Разам з немцамі на тыя ж граблі
    29.08.2026
    Савок - гэта толькі чарговая інкарнацыя маскоўскай імперыі. А тая была крывавай і беззаконнай заўсёды: і да, і ў часы, і пасля саўка, пачынаючы ад ельцыных і хакамадаў.

    Таму, для вызвалення ад масквы і яе лукашэнак, трэба выракацца любой маскоўшчыны, а ня толькі яе асобнага камуністычнага перыяду.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць