О, сініцы то так, тыя яшчэ псіхі ! Летась прывёз я тры палеты пелетаў, мяшкі шчыльна ўкладзены й заматаныя. Пакінуў на падворку на 2 дні, дык тыя псіхі павыдлубвалі ў мяшках дзіркі ды цягалі пелеты, бо лічылі, што іх можна есьці. Аднак адляцеўшы на 3 -4 метры, яны здагадваліся, што гранулы тыя не ядомыя, выкідалі іх, але ізноў ляцелі па новую порцыю... Давялося потым двор месьці, а верхнія мяшкі скотчам клеіць. Псіхі...
«Сініцы — увогуле псіхі». Мінчанка пяць гадоў ратуе ў сваёй кватэры дзікіх птушак