Інфляцыя т.з "вышэйшай адукацыі" пачалася даўнавата, зараз мы назіраем пачатак краху. Адмова ад смартфонаў, вяртанне да гліняных дошачак, бо інакш немагчыма пракантраляваць "чэснасьць" ведаў, гэта само па сабе прызнанне фікцыі. Гэта прызнанне таго, што ўсім пабарабану, гэта пусты бюракратычны канвеер, плата за магчымасць сядзець на больш высокіх паверхах сацыяльнай іерархіі. Гэтая сыстэма сама сябе падтрымлівае. Тыя, хто "заплаціў" не хочуць сядзець на адным паверсе з тымі, хто "не заплаціў", бо агідна. Заўважце, пра кампетэнтнасць і прафесіяналізм гаворка не ідзе. Навошта вучыць і разумець тое, што робіць машына, непанятна.
Van der Graaf
02.09.2026
"Навошта вучыць і разумець тое, што робіць машына, непанятна."
Пабольшэ спорта нада, сьвежага воздуха.
Генік
02.09.2026
глядзіце што робіцца. Раней мы рыхтаваліся да іспыта у бібліятэцы. Прачытаеш пару кніг, робіш нататкі, "шпоры". Пасля некалькіх кніг складаецца больш поўнае уяўленне аб тэме. Зараз знаемай адказы рыхтуе чат Джыпіці, прычым яна дае указанні з якога пнкту гледжання разглядзець тэму. Гэта важна напрыклад у гісторыі. Гатовы адказ прачытаў пару разоў, перасказаў - атрымаў "пяцерку". А што у галаве засталося - ніц. Яшчэ, калі я вучыўся, гэта было 30 гадоў таму, на некаторых прадметах, напрыклад па тэарэтычнай механіцы, нам расказвалі што вось гэту формулу, або метад распрацаваў студэнт у нейкім 1905 годзе. Паказвалі чарцяжы з тых даўніх часоў, там былі і еўрапейская і расейскія. І мы былі уражаныя якія тады былі разумныя студэнты, не то што мы халяўшчыкі
Парадокс
02.09.2026
Калі ты можаш самастойна вывучыць любы курс любога універсітэту, а насамрэч, самаму зрабіць для сябе такі курс, які заточаны на 100% пад цябе, потым самастойна рэалізаваць свае веды на практыцы, як зрабіў Цукерберг 20 гадоў таму, то ніякай паперкі, што твае веды "правераны" не трэба. Універсітэт заўжды быў тым месцам, дзе храніліся і перадаваліся знання. Раней ты не мог атрымаць гэтыя веды самастойна ў сябе дома. Уся літаратура, усе людзі, якія валодалі знаннямі, вопытам, методыкамі, яны былі ва ўніверсітэце. Зараз гэта проста бюракратычны механізм які выдае за грошы паперкі, як квіткі, для ўваходу ў пэўнае сацыяльнае кола, не больш. Таму мы назіраем такую дэградацыю традыцыйных інстытутаў. Мы назіраем катастрафічнае падзенне рэйтынгаў "прафесійных" палітыкаў у Еўропе і гэта звязаныя рэчы.
Людзі, за якімі трэба сачыць
02.09.2026
Прахіндзеяў дастаткова. Нядаўна чытаў на НН артыкул пра адну такую нашую суайчынніцу, якая падманула бюракратычны апарат, каб "пралезці" у вышэйшае кола ЗША. Скажу прама. Без дапамогі адпаведных ворганаў зрабіць паперку, што ты перамог спартакіаду ў Менску і ўсталяваў рэкорд немагчыма. Але больш за ўсё уразіла адсутнасць рэакцыі адных і рэакцыя доугіх. Ай маладзец, ну глядзі "мухля крыта". То бок гэта "нармальна". На такіх людзей нам прапануюць арыентавацца па жыцці. Яны на білбордах. Яны ў топе. Мы ў торбе. Фіцжеральд. Вялікі Гэтсбі. Вынік будзе аднолькавы.
Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць
Пабольшэ спорта нада, сьвежага воздуха.