Змянілася песня. Дзесяцігоддзямі расказвалі пра адзіную прычыну: соль зімой, а зараз ужо і метро, і камунікацыі. Пра магчымы негатыўны ўплыў цеплатрас я казаў раней (тут спрачаліся). Насамрэч, некалькі прычын маглі ў комплексе дабіць дрэвы: паменшаная прастора для каранёў пад зямлёй з-за шчыльных камунікацый, пашкоджанні іх пры будаўніцтве метро і перакладцы камунікацый, шкодны цеплавы рэжым зімой, паменшаная прастора газонаў зверху з-за вялікіх палёў пліткі, і паверх усяго гэтага яшчэ і слой солі зімою.
Правільным рашэннем было б своечасова ахоўваць зялёны калідор з дрэў, газонаў і кустоўя як асобны аб’ект, не адносіцца да іх як да апошняга, што павінна выжыць, калі здолее. А кадкі ўжо вынік. Калі думаць стратэгічна, не позна яшчэ прыняць такія ахоўныя нормы для іншых тэрыторый.
Пра магчымы негатыўны ўплыў цеплатрас я казаў раней (тут спрачаліся).
Насамрэч, некалькі прычын маглі ў комплексе дабіць дрэвы: паменшаная прастора для каранёў пад зямлёй з-за шчыльных камунікацый, пашкоджанні іх пры будаўніцтве метро і перакладцы камунікацый, шкодны цеплавы рэжым зімой, паменшаная прастора газонаў зверху з-за вялікіх палёў пліткі, і паверх усяго гэтага яшчэ і слой солі зімою.