Грамадства55

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках

Паводле яго слоў, прычынай гібелі дрэў стаў перагрэў каранёвай сістэмы.

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў распавёў у эфіры тэлеканала СТБ, чаму дрэвы, якія некалькі гадоў раслі ў грунце на праспекце Незалежнасці, давялося замяніць раслінамі ў спецыяльных кадках, піша Mlyn.by.

Паводле яго слоў, прычынай гібелі дрэў стаў перагрэў каранёвай сістэмы. На гэтым участку праспекта пад зямлёй праходзяць камунікацыі цеплазабеспячэння, прычым трубы размешчаныя адносна неглыбока.

«Яны ўжо раслі некалькі гадоў, усё ішло нармальна, але ёсць асаблівасць: на праспекце Незалежнасці на гэтым адрэзку пракладзены камунікацыі, гэта значыць цеплазабеспячэнне, трубы знаходзяцца неглыбока пад зямлёй», — растлумачыў Кухараў.

Як адзначыў мэр, асабліва сур'ёзнай праблема стала пасля зімы з працяглымі маразамі.

Каб падтрымліваць неабходную тэмпературу ў дамах, камунальным службам даводзілася забяспечваць высокую тэмпературу цепланосьбіта.

«І вось гэтая зіма, калі сапраўды на працягу двух месяцаў былі маразы, патрабавала падтрымліваць высокую тэмпературу цепланосьбіта, каб забяспечыць ацяпленне ў дамах. Гэта прывяло да таго, што адбылося пераграванне каранёвай сістэмы гэтых дрэў, і яны загінулі», — распавёў Кухараў.

Гаворка ідзе пра вязы і ясені, якія спецыяльна падбіралі спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і адаптавалі да ўмоў гарадскога асяроддзя.

Пасля таго як расліны пачалі гінуць, спецыялісты паспрабавалі іх аднавіць. Для гэтага выкарыстоўвалі падкормку і іншыя метады рэанімацыі, а да працы прыцягнулі спецыялістаў Батанічнага саду і профільных навуковых устаноў. Аднак выратаваць дрэвы не ўдалося.

Пасля гэтага гарадскія ўлады прыйшлі да высновы, што паўторная высадка дрэў непасрэдна ў зямлю можа праз некалькі гадоў прывесці да той жа праблемы.

Карані новых раслін з часам зноў дасягнулі б камунікацый, размешчаных пад праспектам, пасля чаго дрэвы маглі б загінуць.

«Але, бачачы гэтую сітуацыю і разумеючы, што і далей, калі высадзіць дрэвы, праз 4—5 гадоў каранёвая сістэма зноў падыдзе да камунікацый, мы прынялі ўзважанае рашэнне, што гэта будзе няправільна. Было прынята рашэнне высаджваць дрэвы ўжо менавіта ў кадках. Яны будуць расці, і іх каранёвая сістэма дазволіць ім знаходзіцца там 15 гадоў і больш», — патлумачыў Кухараў.

Пры гэтым сам ён удакладніў, што ўстаноўленых кадкаў павінна хапіць прыкладна на дзесяць гадоў.

Каментары5

  • ХВ
    07.09.2026
    При советах морозы крепче бывали. Но всё росло и расцветало. Здесь явно другое - перегрев головного мозга кухарева. При нем планомерно и повсеместно в Минске уничтожаются деревья и кустарники, а траву косят даже зимой.
  • .
    07.09.2026
    І зусім забыў: ён не "мэр". Няма ў нас мэраў, губернатараў, сенатараў. Мэр - выбарная пасада ў сучаснасці (нават у Расеі застаецца такой фармальна, з агаворкамі), старшыню выканкама прызначаюць.
  • Чушь какая
    07.09.2026
    В бетонных кадках растения получат еще больший перегрев, и зимой перемороз. Здесь налицо лобби магазинов, поставляющих деревья. Было бы неплохо выяснить, какие фирмы этим заняты, и кому они принадлежат

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках5

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным11

73‑гадовага афганца асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках2

«Схуднеў на 10 кілаграмаў». Суўладальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects распавёў пра чатыры месяцы ў СІЗА2

Заплацілі 8000 даляраў за пуцёўку — і атрымалі кашмар. Як беларусы з'ездзілі ў Турцыю ў пяцізоркавы гатэль10

Беларуская сям'я 10 гадоў не магла знайсці схаваную заначку. Грошы ўвесь гэты час ляжалі ў печы8

Трамп кардынальна памяняў колер валасоў ФОТАФАКТ13

У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом4

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць