Грамадства11

Уцёк ад міліцыі, скраў браму і пайшоў ваяваць: серыйны злодзей з Бабруйска пакінуў нагу на «СВА»

Ураджэнец Бабруйска Леанід Логвін, якога беларускія сілавікі амаль два дзесяцігоддзі таму абвяшчалі ў вышук за крадзеж, пайшоў ваяваць супраць Украіны ў складзе расійскага войска. Пасля цяжкага ранення і ампутацыі нагі найміт прыехаў на рэабілітацыю ў беларускі дзяржаўны пансіянат.

Леанід Логвін. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

55‑гадовы бабруец цяпер праходзіць аздараўленне ў санаторыі «Вяжуці» ў Маладзечанскім раёне, які падпарадкоўваецца Міністэрству працы Беларусі. Гэтая ўстанова спецыялізуецца на рэабілітацыі людзей з парушэннямі апорна-рухальнага апарату, а акупацыйны фонд «Абаронцы Айчыны» адпраўляе туды параненых расійскіх вайскоўцаў.

Пра сваё знаходжанне ў беларускім санаторыі Логвін сам ахвотна распавёў расійскім прапагандыстам, пазіруючы на фоне корпусаў комплексу.

Крымінальная біяграфія жыхара Бабруйска пачалася задоўга да поўнамаштабнага ўварвання. У жніўні 2007 года ў Бабруйску супраць яго распачалі крымінальную справу за крадзеж (ч. 2 арт. 205 КК РБ), аднак мужчына парушыў падпіску аб нявыездзе і збег, пасля чаго яго абвясцілі ў міждзяржаўны вышук. Логвін асеў ва Украіне, дзе гадамі жыў без рэгістрацыі на Данбасе і поўдні краіны. Там ён таксама паспеў адзначыцца ў міліцыі: у 2013 годзе заяву на яго начны дэбош пісала жонка на Харкаўшчыне.

Віктар Логвін у 2014 годзе. Фота з ягоных Аднакласнікаў

Але найбольш кур’ёзны выпадак здарыўся ў 2019 годзе ў Краматорскім раёне. Леанід скраў металічную гаражную браму ў знаёмага, у якога кватараваў, а затым спрабаваў прадаць скрадзенае гэтаму ж самаму гаспадару, за што атрымаў 100 гадзін грамадскіх працаў.

Беларус быў у шлюбе з вядомай калабаранткай Верай Логвін, якая пасля акупацыі ў 2022 годзе ўзначаліла захопленае сяло Фёдараўка на Херсоншчыне і адзначылася паказальным разрываннем украінскага пашпарта на камеру.

Логвіны жэняцца. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Леанід восенню 2024 года добраахвотна падпісаў кантракт з Узброенымі сіламі РФ.

Леанід Логвін на вайне. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

На фронце ён пратрымаўся нядоўга: ужо да лета 2025 года яму ампутавалі нагу.

Віктар Логвін (па цэнтры) пасля ампутацыі нагі. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Расійская прапаганда зрабіла з Логвіна «ветэрана СВА», акупацыйныя ўлады ў якасці сацыяльнай дапамогі расчысцілі яму двор ад сухіх галін, пасля чаго пакалечанага найміта адправілі аднаўляць здароўе на радзіму, дзе яго некалі шукалі праваахоўнікі.

Віктар Логвін. Фота: Вгору

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах3

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказаў таварышу: «Я сам дам рады». Футбаліст, які выратаваў жанчыну, расказаў, як усё адбылося

Самы дарагі прададзены ў жніўні катэдж сталіцы схаваўся насупраць «Мінск-Свету»

Знакамітую «сукенку помсты» прынцэсы Дыяны выставілі на аўкцыён2

Яну Пінчук адправілі на 15 сутак у ШІЗА пасля размовы ў калоніі з Артурам Гайко7

Самалёт у Расіі экстранна сеў праз недахоп паліва. Ён ляцеў праз Казахстан з-за беспілотнікаў6

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці39

У Беларусі патаннелі бульба і морква

Бяляцкаму ў ЗША ўручылі медаль за служэнне дэмакратыі3

Што за будынак з'явіўся за гандлёвым цэнтрам «Мома» ў Мінску?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах3

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць