Каментары да артыкула

Сям’я Сахашчыкаў рэарганізуе свой бізнес у Польшчы

  • Саламон
    15.09.2026
    То бок узровень эканамічнага развіцця Польшчы дасягнуў ўзроўню, калі дзяржава зацікаўленая ў тым, каб абараніць існуючыя прыватныя бізнэсы ад знішчэння некампетэнтнымі нашчадкамі, і ў тым, каб тыя атрымлівалі ў спадчыну менавіта капітал для далейшых інвестыцый. Дзеля гэтага дзяржава нават пагадзілася на адтэрміноўку падаходнага падатку ад дывідэндаў на невызначаную будучыню, абы толькі прыватны бізнэс у краіне развіваўся. Але Эстонія пайшла яшчэ далей, фактычна пакінуўшы толькі падаходны падатак з размеракавных паміж акцыянерамі дывідэндаў, што стымулюе ня проста рэінвеставаць прыбытак, але і рабіць гэта тады, калі акцыянеры палічаць гэта сваечасовым, не спяшаючыся зрабіць гэта да сканчэння бягучага фінансавага года, каб не патрапіць пад падатак на прыбытак. Гэта бясконца адрозніваецца ад падыходу лукашэнкаўскай дзяржавы, якая імкнецца спачатку па максімуму абабраць, а потым яшчэ і "імём рэвалюцыі" адціснуць. Калі канешне справа не ідзе аб бізнэсе сям'і Лукашэнкі, альбо аб бізнэсе гаспадароў Крамля, за адцісканне якога можна атрымаць па руках.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць