Я вельмі ўдзячны Святлане і яе камандзе за іх працу, за тое, што яны ёсць і што яны дзейнічаюць. Гэта вельмі важна, што ў беларусаў застаюцца прадстаўнікі за мяжой, якія клапоцяцца аб нас і прасоўваюць нашы інтарэсы. Ды яшчэ і падаткаў не збіраюць:-) Вялікі вам дзякуй!
Steuer
19.09.2026
Міко, они не собирают налогов, они вынимают деньги из карманов каждого белоруса иным способом: через санкции, направленные прежде всего против простых белорусов
БЕРАСЦЬ
19.09.2026
Усё так, Святлана. Толькі што ні агентам, ні мізантропам, ні зайздроснікам вы нічога не дакажаце. Таму і не перажывайце. Рабіце сваю работу. А тое, што вы выцягнулі сына - то і паказвае, які вы моцны, мэтаскіраваны, валявы чалавек. І чалавек сумлення. Другая здала б у інтэрнат і жыла ў сваю асалоду, гуляла, а вы цягнулі! І выцягнулі! Дык гэта па ўсіх вашых дзеянняў апошнія 6 гадоў бачна, што вы чалавек сумлення, любы разумны чалавек тое бачыў.
Янажмаць
19.09.2026
І ані слаўца пра бацьку дзяцей, які ўсе гэтыя гады спачатку працаваў як вол, каб яна магла спакойна сядзець дома з дзецьмі і займацца іх дабрабытам. Хаця магла цалкам пайсці працаваць і быць самастойнай. Магла б прыносіць у дом грошы, наймаць для дзяцей і хатніх настаўнікаў, і добрых спецыялістаў, і скіроўваць у добрыя лякарні, а не швэндацца па гэтым беларускім забягалаўкам.
І ані слаўца пра мужа, які ахвяраваў гадамі свайго жыцця ў турме, каб яна мела магчымасць на ягонай працы збудаваць сабе прыстойнае жыццё за мяжой з добрым заробкам і працай з нічым неабмежаваным бестэрміновым кантрактам, падарожжамі, аховай, адсутнасцю адказнасці за што б то ні было. Хаця ўстае пытанне: а што б ты рабіла за мяжой, каб не ягоны створаны капітал? Кім бы ты была? За якія грошы падымала б дзяцей?
Трэба на дзяржаўным узроўні абараніць правы мужа і бацькі перш за ўсё. Каб ён не пахаў увесь час, ахвяруючы сваім жыццём дзеля сям'і, а адчуваў адпаведны ўнёсак у сямейны дабрабыт ад жанчыны. Жанчына павінна працаваць так жа, як і мужчына. Ніякіх дэкрэтаў быць не можа. Як у ЗША. І эканоміку падымем, і спынім жаночы хатні гвалт і цкаванне ў дачыненні да мужчын, і пераможам заўчаснае паміранне нашага моцнага полу, праца якога застаецца нябачнай і такой абясцэненай, як у гэтым ганебным артыкуле.
Тыжамуж
19.09.2026
Янажмаць, наверное, много детей вырастил, на работе отпахавши. Если имеешь такое сказать.
Абы-хто
19.09.2026
Я бачу тваю работу, я бачу, што ты робіш, я бачу, як гэта цяжка! Поспех, як і з Карнеем, абавязкова будзе. Мо і гэтым разам прыдзецца аддаць дзесяць гадоў жыцця, але ён таго варты. Я не ведаю беларуску, якая зрабіла больш.
Ціханоўская шчыра расказала пра хваробу сына і нябачную працу жанчын. «Дзесяць гадоў свайго жыцця я прысвяціла яму і яго рэабілітацыі»