Здарэнні44

Маладую мінчанку спрабавалі спыніць маці і касіры банка, але яна ўсё роўна аддала грошы махлярам

У міліцыю звярнулася маці 23‑гадовай дзяўчыны. Яна паведаміла, што дачка забрала з кватэры буйную суму грошай і з’ехала з дому, адмаўляючы, што знаходзіцца пад уплывам тэлефонных махляроў.

Сама дзяўчына паведаміла міліцыянерам, што была напалоханая і думала, што выконвае патрабаванні супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, а калі адмовіцца — супраць яе будзе заведзена крымінальная справа, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Спачатку мінчанка ўзяла дома зберажэнні маці і зняла грошы са сваёй карткі, склала іх у пакет і пакінула ў схованцы за горадам. Пасля гэтага яна тройчы забірала наяўныя грошы ў незнаёмых людзей і таксама вывозіла іх за горад.

Акрамя таго, дзяўчына аформіла на сябе крэдыт і спецыяльна схлусіла касіру, што робіць гэта па ўласнай волі. Атрыманыя наяўныя грошы яна таксама перадала махлярам.

Усяго яе сям’я страціла каля 20 тысяч рублёў, агульная сума шкоды ўстанаўліваецца. Па ўсіх фактах праводзяцца праверкі.

У міліцыі нагадваюць, што сапраўдныя супрацоўнікі міліцыі не паведамляюць па тэлефоне пра завядзенне крымінальнай справы і не патрабуюць пакідаць грошы ў схованках або перадаваць іх каму-небудзь. Атрымаўшы такі званок, варта ператэлефанаваць у міліцыю па нумары 102 або асабіста звярнуцца ў найбліжэйшы аддзел міліцыі.

Каментары4

  • .
    28.09.2026
    Аддаць у кляштар. Ануляваць дакументы аб адукацыі.
  • SK
    28.09.2026
    Я думаю махляры добра разумеюць, што ў гэтай краіне усім на ўсіх узроўнях дазволена мець рыльца трохі ў пушку, каб сядзелі пад венікам і эфектыўна карыстаюцца гэтым.
    Чаму гэта дзяўчына не звярнулася ў "міліцыю"?
  • Дулуб
    28.09.2026
    SK, таму што масавы чэл жыве ў сваіх аўтаномных бурбалках і чуць ня чуе,ня бачыць і не чытае пра тое што адбываецца па-за яго бурбалкай... Разумную прапанову зрабіў папярэдні каментатар:"Аддаць у кляштар. Ануляваць дакументы аб адукацыі".

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара13

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі142

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару5

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць