Грамадства

У Баранавічах перакладалі плітку і знайшлі снарад

У Баранавічах падчас рамонтных работ на тэрыторыі прыватнага дома рабочыя знайшлі боепрыпас часоў Другой сусветнай вайны. Падчас зняцця грунту для ўкладкі пліткі яны заўважылі падазроны прадмет і паведамілі пра гэта супрацоўнікам Баранавіцкага гарадскога аддзела надзвычайных сітуацый, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

На месца адразу прыбылі міліцыянеры. Яны ачапілі тэрыторыю і выставілі пост, каб да прыбыцця спецыялістаў ніхто не набліжаўся да знаходкі.

Сапёрнае падраздзяленне вайсковай часці 5526 устанавіла, што гэта 75‑міліметровы артылерыйскі набой часоў Другой сусветнай вайны. Знойдзены боепрыпас знішчылі.

Сілавікі нагадваюць, што пры выяўленні прадмета, падобнага да набою, яго ні ў якім разе нельга чапаць або перамяшчаць. Пра такую знаходку неабходна неадкладна паведаміць у міліцыю. Любая спроба самастойна разабрацца з боепрыпасам можа быць небяспечнай, бо любы неасцярожны рух здольны прывесці да выбуху.

Каментары

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць