Грамадства1313

Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга

У інтэрв'ю выдання Rzeczpospolita з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім сярод іншых была паднятая тэма магчымай нармалізацыі адносін з Беларуссю.

Радаслаў Сікорскі. Фота: AP Photo / Geert Vanden Wijngaert

«У нас ёсць лёгкая адліга, таму што Беларусь зрабіла тое, да чаго адзін за адным заклікалі польскія ўрады: выпусціла Андрэя Пачобута пры пасярэдніцтве ЗША, і нават дазволіла яму вярнуцца ды выпусціла зноў», — сказаў Сікорскі.

Ён дадаў, што «апошнім часам перасталі лётаць кантрабандныя шары», а на польска-беларускай мяжы спакойна, хоць, на яго думку, гэта з'яўляецца заслугай не Беларусі, а вынікам таго, што Польшча выдаткавала больш за мільярд еўра на будаўніцтва бар'ера і аперацыю для аховы мяжы.

«Некаторым у краіне здаецца, што Польшча мае нейкіх адвечных і назаўжды сяброў і ворагаў, тым часам як замежная палітыка грунтуецца на тым, што мы схіляем іншыя суб'екты міжнароднага права да паводзін, якія больш адпавядаюць нашым інтарэсам, і калі змяняецца іх палітыка, то мы таксама можам змяніць палітыку, — казаў кіраўнік польскага МЗС. 

У нашых інтарэсах, каб Беларусь захавала дзяржаўную асобнасць ад Расіі», — падкрэсліў ён.

Сікорскі адзначыў, што ёсць розніца паміж тым, каб быць партнёрам Расіі, і тым, каб быць яе часткай.

Таксама ён сказаў, што ўжо 30 гадоў «усё ідзе да таго», каб Расія павялічыла сваю тэрыторыю за кошт Беларусі.

«Пытанне ў тым, каб гэтага не адбылося», — адзначыў польскі міністр.

Каментары13

  • ахтунг!
    30.09.2026
    «Некаторым у краіне здаецца, што Польшча мае нейкіх адвечных і назаўжды сяброў і ворагаў, тым часам як замежная палітыка грунтуецца на тым, што мы схіляем іншыя суб'екты міжнароднага права да паводзін, якія больш адпавядаюць нашым [!!!] інтарэсам, і калі змяняецца іх палітыка, то мы таксама можам змяніць палітыку, — казаў кіраўнік польскага МЗС. —

    голос не мальчика, но (лукавага - закрэслена)) мужа
  • Aдліга не толькі з Польшчай, у Латвіі павялічыўся збожжавы транзіт з Беларусі
    30.09.2026
    "Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга"
    І адліга не толькі з Польшчай Дзякуй Богу . " У Латвіі рэзка павялічыўся збожжавы транзіт з Беларусі. За дзевяць месяцаў у 913 разоў больш, чым за ўвесь мінулы год"

    Гэта Украінскае збожжа...
  • Dhjj
    30.09.2026
    Пытанне, а что было? Был хайп на народном коротком срыве который не возможно было скрыть. Было и прошло. Можно снова делать деньги.

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць