Грамадства208208

Сяргей Ціханоўскі: Твайго мужа топяць, а ты быццам у ладкі пляскаеш

«Я па-беларуску размаўляў больш і лепш, чым Святлана Георгіеўна. Але я не кан'юнктуршчык».

Фота: stranadlyazhizni / Instagram

Былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі правёў на сваім ютуб-канале амаль пяцігадзінны стрым. Падчас выступлення ён неаднаразова ўзгадваў сваю жонку Святлану Ціханоўскую.

Спачатку Ціханоўскі згадаў нядаўняе інтэрв'ю Святланы Канстанціну Каверыну і Марыне Ментусавай:

«Хто не бачыў гэтае інтэрв'ю Святланы Георгіеўны (…), паглядзіце, бо ў гэтым інтэрв'ю я не ведаю, які піяршчык. Ну там Красуліна — яна ж не піяршчык, гэта пустое месца. Яна, напэўна, адправіла разам з [Франкам] Вячоркам туды Святлану Георгіеўну. Гэта проста жах (…). Паглядзіце гэтае інтэрв'ю — вы зразумееце, што абсалютная памылка была туды ісці. Абсалютная.

Святлане Георгіеўне ў беларускія СМІ, ды наогул у любыя, па-мойму, памылка ісці, але вось там была проста памылка з памылак».

Паводле Ціханоўскага, ягоная жонка ў тым інтэрв'ю «не змагла адказаць ні на адно пытанне», і ён дадае:

«Ні на адно — можа, на адно там такое дурное нейкае пытанне адказала. Ні на адно. Гэта жах».

Ён таксама пакпіў з таго, што Святлана Ціханоўская нібыта перадумала наконт прэзідэнцтва:

«Дарэчы, звярніце ўвагу: Святлана Георгіеўна фантазіі на тэму, што яна стане прэзідэнтам Беларусі, стала ўжо падтрымліваць. Яна ўжо адказвае на пытанні як прэзідэнт, гэта значыць «я буду», кажа, «прэзідэнтам» ужо.

А раней яна казала, што не пойдзе на прэзідэнцкія выбары, калі будуць новыя выбары ў Беларусі. Галоўнае, каб без Лукашэнкі. А цяпер яе ўжо пераканалі гэтыя Вячоркі, усе гэтыя хлопцы і заходнія партнёры (…), і яна ўжо пачынае ісці патроху. Не звярнулі ўвагу? Гэта вельмі смешна».

Не спадабалася яму і тое, што ў інтэрв'ю не было пытанняў пра яго самога: «Паралельна ідзе скандал з яе мужам (…). Скандал ідзе — і ніводнага пытання пра мужа».

Потым Ціханоўскі растлумачыў, чаму на стрымах гаворыць па-руску:

«Па-беларуску мала, сябры. Так, на 2% па-беларуску размаўляю. Я разумею, што трэба, але я хачу, каб мяне разумелі тыя, хто па-руску размаўляе, і не толькі беларусы. (…) Ну, сябры, гэта мая родная мова. Я па-беларуску вельмі добра размаўляў, паверце.

Я па-беларуску размаўляў больш і лепш, чым Святлана Георгіеўна. Але я не кан'юнктуршчык».

Пад канец эфіру ён згадаў свой канфлікт з блогеркай Вольгай Такарчук.

«І жонка, якую тая называе сваёй сяброўкай, — насамрэч ніякая яна ёй не сяброўка, — яна таксама смяецца (…). Бачыце, у яе такая пазіцыя: не выступаць у СМІ, ніяк не каментаваць.

Гэта значыць, твайго мужа топяць, а ты быццам у ладкі пляскаеш. І гэта вельмі дзіўна, так? Ну, не тое што дзіўна — гэта шмат пра што кажа».

Каментары208

  • Смирнова А.
    04.10.2026
    Бывают семьи, где муж не только постоянно ноет, а и поколачивает...
  • Тыповы беларускі муж
    04.10.2026
    Я больш і лепш
  • Ульрых
    04.10.2026
    І ў чым ён не правы?

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць