Муравейка будзе аналізаваць сацсеткі і займацца зваротамі людзей
Новы намеснік кіраўніка Адміністрацыі таксама будзе каардынаваць інстытут памочнікаў Лукашэнкі ў рэгіёнах.

Новы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Павел Муравейка далучыцца да кантролю за стратэгічнымі праектамі і працы са зваротамі грамадзян. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказаў кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты, піша БелТА.
«Павел Мікалаевіч будзе займацца кантролем за шэрагам стратэгічных праектаў, звязаных не толькі з ваенна-прамысловым комплексам, але і ў межах рэгіянальных праграм. Будзе каардынаваць інстытут памочнікаў Лукашэнкі ў рэгіёнах і займацца зваротамі грамадзян, — адзначыў Дзмітрый Круты. — Я думаю, гэта будзе вялікай дапамогай і недзе нават паскарэннем пэўных працэсаў. Ён выдатна ўзаемадзейнічае з людзьмі, гэта значыць грамадзянская частка яго кар’еры таксама даволі нядрэнная. Ён валодае добрым аналітычным складам розуму і можа дапамагчы ў падрыхтоўцы пэўных матэрыялаў па лініі грамадзянскіх ініцыятыў».
Дзмітрый Круты патлумачыў, што кіраўніку дзяржавы паступае велізарная колькасць зваротаў, у тым ліку з сацыяльных сетак. І з усяго гэтага масіву трэба вызначыць найбольш важныя тэмы, якія сапраўды патрабуюць увагі з боку Лукашэнкі.
«І я думаю, што ён яшчэ будзе займацца зваротамі грамадзян з улікам ягоных, скажам так, камунікатыўных навыкаў. Звароты грамадзян, акрамя класічнага сегмента, таксама сёння вельмі сур’ёзна дапаўняюцца зваротамі праз сучасныя сродкі масавай інфармацыі — TikTok, Threads, Telegram і іншыя. І з усяго гэтага масіву трэба вылучаць нейкія важныя тэмы, якія сапраўды вартыя ўвагі», — дадаў Круты.
Сам жа Павел Муравейка ў каментары журналістам адзначыў, што на новай пасадзе яму трэба будзе паглядзець на працэсы, якія адбываюцца ў краіне, з іншага ракурсу.
«Каб можна было гарантаваць бяспеку краіны», — падкрэсліў ён.
У мінулы панядзелак Аляксандр Лукашэнка прызначыў Паўла Муравейку намеснікам кіраўніка сваёй Адміністрацыі. «Будзьце свабодныя ад усіх», — сказаў Аляксандр Лукашэнка Паўлу Муравейку.
Аматар рускай арміі, дачка падарожнічае па Еўропе. Шэсць фактаў пра генерала Муравейку, якога паставілі ў Адміністрацыю Лукашэнкі
Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі
Прызначэнне Муравейкі ў Адміністрацыю — гэта камбінацыя Лукашэнкі, сэнс якой пакуль незразумелы
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары