Грамадства99

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Лукашэнка прызначыў Паўла Муравейку намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Раней ён займаў пасаду начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл — першага намесніка міністра абароны. Прычым перасадзілі на новую пасаду яго праз два дні пасля таго, як яму споўнілася 55 гадоў.

Генерал-маёр Уладзімір Белы (злева), фота Мінабароны. Генерал-маёр Павел Муравейка (справа). Фота Sb.by

Генерал-маёр Павел Муравейка мае рэпутацыю цвердалобага нават па мерках цяперашняй сілавой вярхоўкі.

55‑гадовы Павел Муравейка нарадзіўся ў Мар'інай Горцы 26 верасня 1971 года. У 1992‑м скончыў Мінскае вышэйшае вайскова-палітычнае агульнавайсковае вучылішча. Пасля Муравейка паступіў у мінскую Вайсковую акадэмію, якую скончыў у 2001-м. Праз некалькі гадоў вучыўся ў Расіі — у Акадэміі Генштаба РФ. Скончыў яе ў 2008‑м з залатым медалём.

Муравейка займаў пасаду начальніка першага ўпраўлення Галоўнага вайсковага ўпраўлення Генштаба. У 2013‑м яго паставілі кіраваць Галоўным аператыўным упраўленнем і далі генеральскае званне.

У 2022‑м генерала перавялі на пасаду першага намесніка дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Беларусі. 

Ёсць у Муравейкі і расійская ўзнагарода. У 2019 годзе расійскі пасол Міхаіл Бабіч уручыў яму ордэн Дружбы.

Палітык Павел Латушка называў Муравейку разам з генералам Аляксандрам Вальфовічам расійскім лобі ў беларускім сілавым блоку. 

Генерал-маёр Павел Муравейка. Фота Sb.by

Генштабам Муравейка кіраваў ад 2024 года. Там ён змяніў генерал-маёра Віктара Гулевіча, які, па нашай інфармацыі, у 2022 выступіў супраць удзелу беларускіх вайскоўцаў ва ўварванні ва Украіну.

У Генштабе Муравейку, у сваю чаргу, сёння змяніў генерал-маёр Уладзімір Белы. Белы зусім нядаўна, з 8 ліпеня 2026 года, працаваў намеснікам міністра абароны. Да таго ён галоўнае ўпраўленне баявой падрыхтоўкі Узброеных сілаў. 

Генерал-маёр Уладзімір Белы, фота Мінабароны

Нарадзіўся ён 17 лютага 1977 года ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна. Выходзіць, ён зямляк Якуба Коласа.

Ён скончыў камандна-штабны факультэт Вайсковай акадэміі з адзнакай і залатым медалём. А пасля — факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл Вайсковай акадэміі.

Службу праходзіў у 120 гв. мсд камандзірам мотастралковага ўзвода, роты;

пасля ў 120 гв. амбр ПЗАК: намеснік камандзіра асобнага мотастралковага батальёна;

намеснік начальніка штаба — начальнік аператыўнай групы, камандзір механізаванага батальёна асобнай гв. механізаванай групы, камандзір асобнага гвардзейскага механізаванага батальёна; намеснік камандзіра, начальнік штаба — першы намеснік камандзіра 19 амбр;

начальнік штаба — першы намеснік камандзіра 103 гв. амоббр; камандзір гв. апдбр;

намеснік камандуючага, начальнік штаба — першы намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый;

начальнік факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл — намеснік начальніка Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь;

камандуючы Заходнім аператыўным камандаваннем.

У адрозненне ад Муравейкі, Уладзімір Белы ў Расіі не вучыўся.

Каментары9

  • Аць два
    28.09.2026
    Ну, гэта нармальна для хунты. Генералаў у Лу хопіць на ўсе пасады.
  • 123
    28.09.2026
    Комичный крутой теперь по ходу по стойке смирно каждый день будет ходить по кабинету, упал/отжался
  • 2020
    28.09.2026
    Як добра што я некалі звольніу́ся адтуль, з гэтага лайна

Цяпер чытаюць

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі8

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

На аўкцыён выставяць Bentley Елізаветы II1

Марк Цукерберг паказаў свой смартфон — і гэта не iPhone19

Паліцыя і спецслужбы Германіі шукаюць расійскія схованкі са зброяй8

У Мінску на паркінгу згарэлі пяць аўтамабіляў2

Беларусь хоча прывозіць на працу мігрантаў з Непала11

Былы міністр абароны Украіны Фёдараў запускае «Армію робатаў». Што вядома13

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны32

У Швейцарыі праходзіць рэферэндум аб нейтралітэце. На коне — падтрымка санкцый супраць Расіі і супрацоўніцтва з НАТА5

Намесніка дырэктара мазырскага каледжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі8

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць