Посмотрю, когда выложат на нетфликс, но трейлер было почти физически неприятно смотреть. Отталкивающее впечатление.
АбсалютСінема
05.10.2026
Кинокритик, сапраўды, трэйлер выглядаў як тыповае трэш кіно кшталту сучасных расейскіх "смішных" стужак. Ніяк не стыль Іньярыту, я нават і ня ведаў што гэта ён дырэкціў
Imbd
05.10.2026
аднак ацэнка на imbd кажа пра адваротнае. 7.3 ад гледачоў гэта больш за добра
Ну
05.10.2026
125 млн. на здымкі далёка не відовішчнага блакбастэра? Нехта там добра наварыўся..
чытач
05.10.2026
Калі тут пішуць, што стужка дрэнная, значыць варта глянуць, і адваротна.
Сінефіл
05.10.2026
Фільм неблагі, але спецыфічны. Не дрэнны, бо не падае зусім у клішэ capitalism bad, orange man bad, як некаторыя падумалі па трэйлеры, але і не шэдэўр сатыры. Бо спачатку падмігвае гледачу намёкамі, нібы дае падглядзець, а потым заўцята б'е пад дых 2-3-хвіліннымі маналогамі, якія перадразніваюць змест адзін другога, паўтараючы на свой лад, што мастацтва нічога ўжо не здолее змяніць.
Мне падаецца, сучасны галівудскі маркетынг не ведае, як гэта наогул прадаваць, не наступіўшы на ўласныя міны, раскладзеныя ў культурна-рэпрэзэнтацыйных войнах апошніх дзесяцігоддзяў. Людзі напэўна ўжо слаба памятаюць Бёрдмэна таго ж Іньярыту, тым больш абсурдныя сатырычныя фільмы 60-70-80-х. Таму прадавалі загрыміраваным тварам Тома Круза.
Няк так - гэта анці "Не глядзі ўверх". То была на рэдкасць няўдалае кіно, якое крычала на гледача - слухайце нас і любіце прыроду, маць вашу, інакш мы ўсе здохнем. А тут вам даюць абсурдызм культурна-медыйных падзей слой за слоем, пакуль вы самі не зразумееце, што ўсе рухаецца па коле змяняемых дэкарацый. А калі нават не зразумееце, то вам абавязкова ўсё раскажуць яшчэ 3 разы.
Калі паэтычнае кіно даўно памёрла ў Галівудзе, зараз, апасля пакалення заўзятай дэканструкцыі і субверсіі ўсіх класічных герояў і міфаў, памірае і дыдактычнае кіно. І самае крутое, што застаецца ў кішэні творцы, гэта паказаць вялікі фак аўдыторыі ў 3-м акце і сказаць: мы ўсе вінаватыя! Разыходзімся. 20-іхвілінная авацыя.
І тое, што зараз самыя папулярныя і фінансава бяспечныя фільмы жахаў - як раз сведчанне глыбокага крызісу - ідэйнага і фарматнага. Бо няма нічога больш прадказальнага і нуднага за фільм жахаў, калі табе больш за 12 гадоў.
Таму эксперыментальныя фільмы патрэбныя. Але не ўсялякі Мегаполіс заслугоўвае стаць культавым і патрабуе 20-хвіліннай авацыі за тое, што існуе.
кінаман
06.10.2026
Іньярыту гэта перш за ўсё Amores Perros і 21 грам, а не тое што вы напісалі.
Axel Justas
06.10.2026
Мо мне акуляры трэба, але хто з іх Том Круз? Ці то грыму кілаграм наклалі, ці то Круз такі пастарэў... Паясняльную каманду, plz!!!
Сцяпан
07.10.2026
Які яшчэ “Выжылы”? Што за калька з расейскага перакладу? Фільм называецца “Вяртанец з таго свету”, дарэчы ёсць у беларускай агучцы
Новы фільм Тома Круза «Дыгер» праваліўся ў пракаце