Маскоўскі патрыярх Кірыл узнагародзіў кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава ордэнам Славы і гонару I ступені. Узнагароду прымеркавалі да 50‑годдзя Кадырава, якое ён адзначае 5 кастрычніка.

У віншаванні Кірыл назваў Кадырава валявым, мэтанакіраваным і адказным кіраўніком, які клапоціцца пра рэгіён і яго жыхароў. Ён таксама адзначыў добрыя адносіны паміж кіраўніцтвам Чачні і Грозненскай епархіяй і выказаў спадзяванне на іх далейшае развіццё.
На думку патрыярха, Чачэнская Рэспубліка пасля шматлікіх выпрабаванняў дасягнула значных поспехаў у сацыяльна-эканамічнай сферы, гарантаванні бяспекі, а таксама ў наладжванні міжрэлігійнага міру і грамадзянскай згоды. Кірыл пажадаў Кадыраву моцнага здароўя, дапамогі Усявышняга і поспехаў у далейшай працы на карысць краіны.
У дзень свайго 50‑годдзя Кадыраў таксама адзначыў гадавіну ўступлення на пасаду кіраўніка Чачні. Пасля выбараў у верасні, паводле афіцыйных вынікаў, ён атрымаў 99,85% галасоў.
Незадоўга да гэтага прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прысвоіў Кадыраву званне генерала арміі. 3 кастрычніка кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў у Грозным уручыў яму генеральскія пагоны і крапавы берэт — найвышэйшы знак адрознення спецпадраздзяленняў ведамства. У сваю чаргу Кадыраў прысвоіў Золатаву званне Героя Чачні.
Званне генерала арміі па старшынстве саступае толькі званню маршала Расіі, якое амаль нікому не даюць. Адзіным яго ўладальнікам у 1997 годзе стаў тагачасны міністр абароны Ігар Сяргееў, які памёр 20 гадоў таму — у 2006 годзе.
Каментары
PS/ этот , вышеузнагородженный , НИКОГДА не сложит правильно 2 дроби, десятичную и неправильную в арифметике, а из этого всё следует. неужели как парад ВСЯ страна (россия) шагает в Ад широкой поступью... ДДТ.
Некананічны статус Маскоўскага патрыярхату ў Беларусі. У 1924 годзе Ўсяленскі патрыярх Рыгор VII, надаўшы аўтакефалію Польскай праваслаўнай царкве, у склад якой увайшла значная частка былой Кіеўскай мітраполіі, у тым ліку Заходняя Беларусь зь Віленшчынай, у сваім томасе зазначыў, што далучэньне Кіеўскай мітраполіі да Маскоўскага патрыярхату не было кананічным. У 1990-я гады ў лісьце патрыярху маскоўскаму Аляксію (Рыдыгеру) Усяленскі патрыярх Дзімітры заявіў, што Канстантынопаль вызнае Маскоўскі патрыярхат у межах 1589 году, гэта значыць без тэрыторыі Беларусі, Украіны, Балтыі і Смаленшчыны, якія на той час уваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Наступны Ўсяленскі патрыярх Барталамей дадаў, што РПЦ бесьперапынна ўрывалася ў краіны, якія знаходзяцца пад духоўнай юрысдыкцыяй Канстантынопаля, менавіта ў Эстонію, Вугоршчыну і іншы краіны, робячы гэта заўсёды з дапамогай узброенай сілы савецкай арміі. У 2006 годзе патрыярх Барталамэй зрабіў заяву ў Кіеве, што Канстантынопаль лічыць Кіеўскую мітраполію сваёй дачкой і, калі прыйдзе час, разгледзіць пытаньне аб яе самастойнасьці. У кастрычніку 2018 году Сынод Канстантынопальскай царквы спыніў дзеяньне граматы 1686 году аб падпарадкаваньні Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату.
Увогуле, праваслаўныя каноны (34-е апостальскае правіла) патрабуюць асобнай царквы для асобнага народу, аднак РПЦ працягвае не прызнаваць беларусаў (як і ўкраінцаў) асобнымі народамі. З гэтай прычыны на розных узроўнях агучваецца і паўтараецца формула пра «трыадзіны расейскі народ"
-Wiki