Увечары 6 кастрычніка каля ўзбярэжжа Сочы ў Чорным моры загарэлася судна. Пра пажар паведамілі мясцовыя жыхары. Паводле сведчання аднаго з іх, агонь было відаць з усяго ўзбярэжжа горада.

Скрыншот з відэа
На відэа і фотаздымках з месца здарэння бачны густы чорны дым, які падымаецца над морам і горадам. Дым ахутаў неба таксама над цэнтральнай часткай Сочы.

Паводле пабліка «ЧП Сочи», судна знаходзіцца ў нейтральных водах, таму не выключаецца, што яно магло быць атакавана марскімі беспілотнікамі.

Рэгіянальныя ўлады пакуль не каментавалі здарэнне. Прычына ўзгарання на гэты момант невядомая.

Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары