Навука і тэхналогіі33

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК

Хрыстафор Калумб дабраўся да Амерыкі ў 1492 годзе, але людзі жылі там за тысячы гадоў да яго. Калі менавіта продкі карэнных народаў упершыню трапілі на кантынент, навукоўцы спрачаюцца дагэтуль. Новы аналіз генетычных, археалагічных і кліматычных даных дазволіў істотна звузіць магчымы перыяд.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Sergiy Tryapitsyn / Vecteezy

Адно з галоўных нявырашаных пытанняў гісторыі засялення Амерыкі датычыць часу з'яўлення там першых людзей. На працягу дзесяцігоддзяў навукоўцы прапаноўвалі розныя даты, але ў асноўным спрэчка звялася да трох версій.

Паводле першай, продкі сучасных карэнных амерыканцаў трапілі на кантынент да апошняга ледавіковага максімуму больш за 25 тысяч гадоў таму. Паводле другой, гэта адбылося падчас яго, паміж 20 і 14 тысячамі гадоў таму, а паводле трэцяй, ужо пасля яго заканчэння, менш за 14 тысяч гадоў таму.

Каб высветліць, якая з версій найбольш імаверная, група даследчыкаў з Канзаскага ўніверсітэта супаставіла даныя старажытнай ДНК, археалагічныя знаходкі і звесткі пра тагачасны клімат. На вынікі іх даследавання звяртае ўвагу выданне Psy.org.

Старажытная ДНК дазваляе прасачыць, калі розныя групы людзей пачалі генетычна аддзяляцца адна ад адной. Археалагічныя знаходкі сведчаць, калі людзі ўжо знаходзіліся ў пэўных рэгіёнах. А даныя пра клімат і ледавікі дапамагаюць зразумець, якімі шляхамі яны ўвогуле маглі перамяшчацца.

Гэта асабліва важна для Паўночнай Амерыкі. Падчас максімальнага пахаладання велізарныя ледавіковыя шчыты перакрывалі значную частку кантынента. Таму адна з гіпотэз прадугледжвае, што першыя людзі маглі рухацца ўздоўж ціхаакіянскага ўзбярэжжа.

Карта генетычных даных і меркаваных шляхоў рассялення старажытных жыхароў Амерыкі. Памер кружкоў адпавядае колькасці даследаваных узораў. Крыніца: арыгінальны артыкул / Current Opinion in Genetics & Development 

Калі людзі трапілі ў Амерыку

Супастаўленне ўсіх даных паказала, што найлепш яны адпавядаюць сцэнару, паводле якога людзі трапілі ў Амерыку прыкладна ад 20 да 14 тысяч гадоў таму.

Версія пра засяленне Амерыкі менш як 14 тысяч гадоў таму дрэнна стасуецца з генетычнымі данымі. Яны паказваюць, што важныя папуляцыйныя лініі раздзяліліся яшчэ да таго, як паміж ледавікамі адкрыўся сухапутны шлях углыб Паўночнай Амерыкі. На думку аўтараў, гэта азначае, што да таго моманту людзі, хутчэй за ўсё, ужо знаходзіліся на кантыненце.

Аднак і дата больш за 25 тысяч гадоў таму не цалкам адпавядае наяўным даным. Хоць некаторыя археалагічныя помнікі сведчаць пра больш раннюю прысутнасць людзей, сучасныя геномныя дадзеныя не паказваюць, што падзел папуляцый адбыўся настолькі даўно.

Гэта, аднак, не азначае, што людзей у Амерыцы ў той час не было. Аўтары дапускаюць, што раннія групы маглі не пакінуць нашчадкаў, іх ДНК магла яшчэ не трапіць да навукоўцаў або іх генетычны след захаваўся ў пазнейшых папуляцыях толькі часткова.

Аналіз наяўнай ДНК паказвае, што прыкладна 15 тысяч гадоў таму адбыўся важны падзел старажытнага насельніцтва на паўночную і паўднёвую лініі карэнных амерыканцаў. Пасля гэтага іх нашчадкі рассяляліся па Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Даследаванне сведчыць, што гэта быў не адзін пераход, а серыя міграцый.

Аўтары падкрэсліваюць, што іх праца не ставіць канчатковую кропку ў спрэчцы. Далейшае вывучэнне старажытнай ДНК разам з археалагічнымі знаходкамі дапаможа аднавіць значна больш падрабязную карціну першых міграцый.

Каментары3

  • Трамп
    09.10.2026
    Дык гэтак званыя карэнныя народы - нелегальныя мігранты! Групамі перабеглі з Расіі да нас!
  • Дэкалянізацыя!
    09.10.2026
    Што? «Карэнныя народы» насамрэч былі калянізатарамі, якіх сёньня так часта асуджаюць? Як іранічна.
  • Не ведаю
    09.10.2026
    пра ўсе гэтыя ДНК, але карцінка з лідэркай дэмакратычных сіл чырванаскурых заліковая. Далоў акупацыйны рэжым Трампашэнкі!

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову73

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць