Грамадства

Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма

Пабіты рэкорд мінулага года на 300 грамаў.

Дзяніс Гіндулін год таму вырасціў лімон вагой 1,36 кілаграма. Сёння ён зноў здзівіў: новы цытрусавы цяжкавагавік пацягнуў на 1 кг 606 грамаў, піша «Мінская праўда».

Захапленне цытрусавымі ў Дзяніса родам з дзяцінства. Праўда, першы вопыт аказаўся няўдалым: не маючы ведаў, ён хутка сутыкнуўся з хваробамі пакаёвых лімонаў і адклаў задуму ў доўгую скрыню. Запал зноў успыхнуў чатыры гады таму — на мясцовым рынку ў Барысаве.

— Ходзячы па рынку, я ўбачыў жанчыну, на стэндзе якой былі і мандарыны, і лімоны, і апельсіны, і клеменціны. Усё пладаноснае, усё з ужо гатовымі пладамі. Я зноў загарэўся, — расказваў Дзяніс у мінулым годзе.

Ён купіў у прадаўшчыцы чаранок ад пладаноснага лімона гатунку «Пандэроза» — крупнаплоднага гібрыда з тоўстай і духмянай лупінай. Расліна з такога чаранка наследуе здольнасць «бацькоў» даваць плады, таму доўга чакаць не даводзіцца.

Каб мара зноў не загінула, Дзяніс паглыбіўся ў вывучэнне тэмы: кансультаваўся з прадаўшчыцай, вывучаў інфармацыю ў інтэрнэце і выпрацаваў для сябе строгія правілы догляду. Галоўныя з іх — мяккая вада, штодзённае апырскванне і балкон з сакавіка па лістапад.

Лімон Дзяніс палівае выключна дажджавой або адталай вадой, зімой трымае каля акна, а з надыходам цяпла выносіць на балкон. І ніколі не паварочвае яго да сонца — інакш расліна можа загінуць.

Сёлета на дрэве спелі два плады. І адзін з іх мог бы стаць яшчэ большым — калі б не трагедыя. Дзяніс расказвае пра яе з прыкрасцю, але без роспачы: бывае.

— Ён стаяў на крэсле, высока. Падпоркі былі больш за метр. Канструкцыя была няўстойлівая. І дзесьці яго павяло, таму што ён вельмі шмат спажывае вільгаці, — успамінае Дзяніс. — Я сыходжу на працу, паліваю яго. У сонечны дзень прыходжу — ужо ўсё выпарылася. А дрэву патрэбна вільгаць, вось яно і выцягвае ўсе сокі з плода. Той становіцца мяккім, як паралонавы шарык. А канструкцыя ж хісткая — дрэва павяло, і яно ўпала.

Той плод, што быў большым, адарваўся і ўпаў, а меншы ацалеў. Калі б той плод паспеў, паводле слоў Дзяніса, ён і сам не ведае, колькі б той важыў.

Галіну, якая пераламалася пры падзенні, ён пакуль скруціў — цалкам яна не адламалася. Увесну, калі пачнецца актыўны рух соку, Дзяніс плануе зрабіць на ёй паветраныя адводкі

Летась рэкорд Дзяніса складаў 1 кг 331 г. Сёлета — 1 кг 606 г. Той жа гатунак, той жа догляд.

Сакрэт, паводле слоў барысаўчаніна, просты: дрэва набрала больш зялёнай ліставай масы, а значыць, стала атрымліваць больш энергіі ад сонца і святла.

— Спецыяльна нічога не рабіў. Усё тое ж самае: той жа аградогляд, тая ж вада, пра якую мы расказвалі летась, — тлумачыць Дзяніс. — Проста дрэва развіваецца, само становіцца большым. А чым большая ліставая маса, тым больш энергіі ад сонца і святла яно атрымлівае. Усё ўзаемазвязана: дрэва расце, дае больш сілы плоду. Таму і плод стаў большым.

Паводле слоў Дзяніса, галоўнае ў ягоным лімоне — нават не рэкордная вага, а смак і водар, якіх не знайсці ў краме.

— Ён велізарны, — з гонарам кажа Дзяніс. — Але галоўнае — не толькі вага, але і смак. Лупіна тоўстая, да паўтара сантыметра. І сам плод вельмі смачны, нашмат лепшы за крамны. Даўкі, з яркім водарам. Калі лімон паспеў, пах чутны ў кватэры — цытрусавы, праз лупіну, нават калі плод не разрэзаць. А ўжо калі рэжаш — пах неверагодны.

Каментары

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць