Эканоміка11

Гандлёвая пляцоўка Finstore правядзе рэбрэндынг

Гандлёвая пляцоўка Finstore.by у кастрычніку плануе правесці маштабны рэбрэндынг і пашырыць магчымасці для эмітэнтаў і інвестараў. Як паведаміў аператар пляцоўкі — ТАА «ДФС», новаўвядзенні прымеркаваныя да сямігоддзя запуску платформы, піша Office Life.

Фота: finstore.by

Найбольш прыкметнай знешняй зменай стане новы дызайн сайта Finstore.by. Яго плануюць зрабіць больш сучасным і зручным для навігацыі. Таксама кампанія абяцае паскорыць абнаўленне інфармацыі пра выпускі токенаў і ўпарадкаваць архіў эмісій.

Функцыянальнасць платформы таксама ўжо змяняецца. У прыватнасці, вядзецца праца над павышэннем узроўню бяспекі. Нядаўна Finstore завяршыў пераход на новы блакчэйн СОВ 2.0, а пераход на новую сістэму інтэрнэт-эквайрынгу павінен быў павысіць стабільнасць працы плацежнага сэрвісу.

Акрамя таго, была спрошчаная рэгістрацыя інвестараў з дапамогай міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі. Цяпер Finstore працуе над укараненнем відэаідэнтыфікацыі для праверкі кліентаў.

Афіцыйна платформа пачала працаваць 21 кастрычніка 2019 года. Паводле звестак аператара, за час яе працы на Finstore адбылося больш за 900 выпускаў токенаў. Дзякуючы гэтаму эмітэнты прыцягнулі фінансаванне больш чым на 337 мільёнаў даляраў, а інвестары атрымалі звыш 49 мільёнаў даляраў даходу.

ТАА «ДФС» зарэгістравалі ў сакавіку 2019 года. Кампанія стала рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій. З 2024 года яе ўладальнікам з'яўляецца кампанія «Фінтэх Інвест».

Каментары1

  • Санта Бэрримор
    08.10.2026
    Поздравляю?

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць