Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»
У Мінску закрываецца бар-рэстаран «Бяссонніца», які працаваў у гістарычным цэнтры горада з 2012 года, паведамляе Office Life.

Фота: Realt.by
У афіцыйным акаўнце ўстановы паведамілі, што апошнімі працоўнымі днямі стануць пятніца і субота, 9 і 10 кастрычніка. У гэтыя дзве ночы бар будзе прымаць гасцей з 19:00 да 5:00.
Каманда «Бяссонніцы» назвала закрыццё канцом гісторыі ўстановы і заклікала былых гасцей прыйсці развітацца з месцам, дзе яны правялі свае найлепшыя ночы.
Бар размяшчаецца на вуліцы Герцэна. У жніўні на пляцоўцы Realt з’явілася аб’ява пра продаж гэтага аб’екта. За бар хацелі атрымаць 745,5 тысячы рублёў, што на той момант адпавядала прыкладна 255 тысячам даляраў.
Каментары