Свет66

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука

Сярод затрыманых — жонка і паплечніца Міхаіла Звінчука Валерыя Звінчук, а таксама яшчэ трое чалавек.

Міхаіла Звінчук, стваральнік прапаганадысцкага канала «Рыбарь». Скрыншот з відэа

Міхаіла Звінчука разам з некалькімі яго супрацоўнікамі затрымалі раніцай 9 кастрычніка ў горадзе Рысан, пішуць чарнагорскія выданні Vijesti і Pobjeda.

Сярод затрыманых — жонка і паплечніца Міхаіла Звінчука Валерыя Звінчук, а таксама яшчэ трое чалавек.

Аперацыю па затрыманні правяла чарнагорская паліцыя ў супрацоўніцтве з Агенцтвам нацыянальнай бяспекі краіны. Яна накіраваная на «спыненне гібрыднай дзейнасці» падрыўной сеткі каналаў, якую звязваюць разведупраўленнем Мінабароны Расіі.

Міхаіл Звінчук — былы супрацоўнік прэс-службы Міністэрства абароны Расіі. Тэлеграм-канал «Рыбар» (цяпер у яго больш за 1,5 мільёна падпісчыкаў) ён стварыў разам з калегам Дзянісам Шчукіным.

Выданне The Bell пісала, што ў фінансаванні тэлеграм-канала ўдзельнічаў заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын. 

«Рыбарь» да аналагічныя каналы сталі інструментамі маніпуляцыі грамадскай свядомасцю, распальвання нянавісці да Украіны і еўрапейскіх краін і падрыхтоўкі грамадскай думкі да вайны.

Каментары6

  • Лёлік з-пад Лімасола
    09.10.2026
    дзіўна, наколькі яны свабодна сябе пачувалі, што паехалі ў Монтэнэгра!
  • Radzion
    09.10.2026
    Отличная новость , сначала тюремный срок , а потом пожизненная депортация на ес.
  • Украінскія манкурты - вялікая праблема
    09.10.2026
    Міхаіл Звінчук — былы супрацоўнік прэс-службы Міністэрства абароны Расіі/
    Самае непрыемнае, што прозвішча ўкраінскае.
    Манкурт тыповы. Здрадзіў свайму народу, сваім продкам і стаў абслугоўваць акупантаў.

    Гэта вялікая праблема: этнічныя Ўкраінцы-манкурты, якія служаць расейскай імпэрыі.

    Ёсць і добрыя прыклады расейцаў з украінскімі каранямі, якія супраць вайны - саліст гурта Ногу свело, Дудзь, адвакат Новікаў. Якія за Украіну і супраць вайны.

    Вялікая праблема, што на захопленых тэрыторыях Расея імгненна пачынае працу па русіфікацыі насельніцтва, абалваньванню расейскай прапагандай і вырошчванню з маладых украінцаў манкуртаў.

    Потым хлопцаў - манкуртаў забіраюць у расейскую армію і яны ваююць супраць ўласнага ўкраінскага народа.

    У Данецкай і Луганскай абласцях у 2022 годзе такая армія ДНР-ЛНР налічвала 20-30 тысяч чалавек. Гэта жах.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага6

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду9

Выдаўца Яраслава Іванюка, беларуса з Падляшша, абвясцілі ў вышук

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам3

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар8

У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай4

Расійскі «Афрыканскі корпус» вярнуў кантроль над Кідалем праз паўгода пасля страты горада1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага6

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць