У Мінску не плануюць уводзіць платны ўезд у цэнтр горада. Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Паводле слоў чыноўніка, у цэнтральнай частцы сталіцы актыўна развіваецца сістэма платных парковак. У межах першага і другога гарадскіх кольцаў ужо абсталявана каля 10 тысяч платных парковачных месцаў. З часам іх колькасць будзе павялічвацца.
З невялікімі выключэннямі плата за паркоўку спаганяецца ў працоўныя дні ў дзённы час. Гэта дазваляе жыхарам навакольных дамоў бясплатна пакідаць свае аўтамабілі на гэтых месцах, калі яны вяртаюцца з працы.
Кухараў адзначыў, што людзі, якія прыязджаюць у цэнтр сталіцы па справах, могуць самі выбіраць, як ім дабірацца: аплаціць паркоўку або скарыстацца грамадскім транспартам.
Раней кіраўнік Мінгарвыканкама паведамляў, што ў Мінску на паркінгах і стаянках ёсць больш за 20 тысяч свабодных месцаў.
Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах
У Мінску цяпер будуюцца шэсць новых гандлёвых цэнтраў. Што за яны?
Частку парку каля гасцініцы «Беларусь» рыхтуюць да забудовы. Раней будаваць там забараняў Лукашэнка
Хмарачос «Газпрам Цэнтр» у Мінску амаль дарос да свайго найвышэйшага пункта ФОТЫ
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары