На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы
Удзельнікі перамоваў у Маямі таксама разгледзелі некаторыя ідэі па тэрытарыяльных пытаннях.

Прадстаўнікі ЗША, Украіны і еўрапейскіх краін на перамовах у Маямі абмеркавалі магчымасць стварэння новай архітэктуры бяспекі паміж Расіяй і Еўропай, якая павінна забяспечыць мірныя адносіны на доўгія гады. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу, знаёмую з ходам сустрэчы.
Паводле слоў суразмоўцы агенцтва, удзельнікі перамоваў таксама разгледзелі некаторыя ідэі па тэрытарыяльных пытаннях, аднак падрабязнасцей ён раскрываць не стаў.
Мэтай перамоваў, удакладніла крыніца агенцтва, было фарміраванне прапановы для Расіі, якая дазволіла б дасягнуць прарыву ў мірным урэгуляванні да зімы.
Сустрэча адбылася 9 кастрычніка і працягвалася шэсць гадзін. У ёй удзельнічалі спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф, зяць амерыканскага лідара Джарэд Кушнер, прадстаўнікі Украіны, еўрапейскіх краін і НАТА.
Паводле звестак Reuters, бакі маюць намер у бліжэйшыя тыдні ўзгадніць адзіную прапанову па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, каб затым прадставіць яе Расіі.
Падчас сустрэчы таксама абмяркоўваліся гарантыі бяспекі для Украіны з боку ЗША і Еўропы, а таксама перспектывы ўступлення краіны ў Еўрапейскі саюз.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары