Свет11

Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне

«Ударамі беспілотнікамі па Маскве ў дзень выбараў у Дзярждуму Кіеў сарваў магчымасць неадкладнага аднаўлення перамоўнага працэсу», — сказаў памочнік Пуціна Юрый Ушакоў.

Уладзімір Пуцін. Фота: Anastasia Barashkova Pool Photo via AP

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы са сваім амерыканскім калегам Дональдам Трампам сказаў, што падумае, калі аднавіць перамовы аб мірным урэгуляванні ўкраінскага канфлікту пасля масіраванага ўдару Кіева беспілотнікамі па Маскве ў дзень выбараў у Дзяржаўную думу. Пра гэта журналістам паведаміў памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў, піша Moscow Times.

«Асабліва было адзначана, што калі падчас папярэдняй размовы двух прэзідэнтаў гаварылася пра магчымасць аднаўлення трохбаковых перамоваў з удзелам ЗША і Украіны адразу пасля выбараў у Дзяржаўную думу, то цяпер сітуацыя іншая. Сваімі спробамі сарваць нашы выбары, нанёсшы ў асноўны дзень галасавання звыш масіраваны ўдар беспілотнікамі па Маскве, іншых гарадах і выбарчых участках, па канкрэтных людзях, звязаных з арганізацыяй выбараў, кіеўскі рэжым, па сутнасці, сарваў магчымасць неадкладнага аднаўлення перамоўнага працэсу», — сказаў Ушакоў.

«І цяпер, як сказаў прэзідэнт, мы падумаем, калі гэтыя перамовы можна будзе аднавіць. Дональд Трамп уважліва выслухаў нашу аргументацыю і сказаў,што даручыць перадаць адпаведныя сігналы ўкраінскай дэлегацыі, якая менавіта ў гэтыя дні знаходзіцца ў Маямі для кантактаў з амерыканскімі прадстаўнікамі».

Незадоўга да брыфінгу Ушакова прэзідэнты РФ і ЗША паведамілі пра дамоўленасць аб пастаўках расійскага дызельнага паліва на амерыканскі і сусветныя рынкі.

Паводле слоў Ушакова, Пуцін і Трамп абмеркавалі падрыхтоўку «маштабных эканамічных ініцыятыў», а таксама ўрэгуляванне канфлікту вакол Ірана.

«Наша прапанова аб вывазе высока ўзбагачанага іранскага ўрану ў Расію як магчымым выхадзе з тупіка застаецца ў сіле. Характэрна, што Дональд Трамп не пакінуў гэтую заўвагу без увагі, прывітаўшы ўдзел Масквы ва ўрэгуляванні сітуацыі вакол Ірана», — сказаў Ушакоў.

Каментары1

  • понятно
    10.10.2026
    И как теперь выглядит Лапидарий ???
    Цену дизеля, на заправках США, без путина, снизить не может, но, и без активов "Лукойла" прожить нельзя, который будет куплен за государственные средства США, но для личного пользования и ради этого, будет блокировать передачу разведданных Украине и военные поставки.
    Вообщем, "лукойл" отдадим в личное пользование, 800 тыс соляры продадим и поставим, заработав на продолжение войны, а саму войну останавливать не будем.

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць