У гістарычным цэнтры Гродна выставілі на продаж папулярную кавярню
Папулярную гродзенскую кавярню «1128», размешчаную на вуліцы Вялікай Траецкай у гістарычным цэнтры горада, выставілі на продаж. За ўстанову просяць каля 368 тысяч рублёў, піша Office Life.

Фота: b4y.by
Кавярня займае памяшканне плошчай 160 квадратных метраў у будынку, пабудаваным у 2021 годзе. Канцэпцыя ўстановы — даніна павагі Гродну, яго стойкасці і прыгажосці. Гэта адлюстравана ў інтэр’еры, а ў меню пераважаюць стравы беларускай кухні.
Патэнцыйнаму пакупніку прапануюць дзейны рэстаран з неабходным абсталяваннем, сфармаванай камандай і наладжанымі бізнэс-працэсамі. Сярод пераваг таксама называюць магчымасць абсталяваць дадатковую летнюю тэрасу на 60 пасадачных месцаў без выдаткаў на арэнду зямлі.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары