«Абодва бакі пагадзіліся».

Фота: AP Photo / Mark Schiefelbein
Дональд Трамп абвясціў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае замірэнне.
«З гэтага моманту ў вайне паміж Расіяй і Украінай дзейнічае энергетычнае прыпыненне агню. Абодва бакі пагадзіліся. Не парушайце яго!» — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.
Раней Трамп пацвердзіў, што заклікаў Украіну адмовіцца ад удараў па расійскіх НПЗ.
Зяленскі на гэта адказаў, што не спыніць удары па расійскіх НПЗ, пакуль Расія атакуе ўкраінскую энергетыку.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
[Зрэдагавана]