Абяцаюць, што перапынак будзе нядоўгім — да 1 лістапада.

Консульскі аддзел пасольства Румыніі ў Мінску зноў прыпыніў выдачу віз беларусам, паведамляе тэлеграм-канал «Візавы крот» са спасылкай на аб’яву, вывешаную на дзвярах будынка дыпмісіі.
Абяцаюць, што перапынак будзе нядоўгім — да 1 лістапада.
Гэта ўжо трэцяя паўза ў працы з візамі за 2026 год. Пасольства Румыніі не прымала дакументы з лютага па красавік, а потым зноў прыпыніла працу — з мая па жнівень. Паводле звестак крыніц, гэтыя працэсы звязаныя са зменамі консулаў, піша Onliner.by.
Румынія ўвайшла ў Шэнгенскую зону крыху больш за два гады таму, у сакавіку 2024-га. З красавіка таго ж года консульства пачало прымаць заявы на турыстычныя візы. Навіна ўзрадавала беларусаў, аднак даволі хутка пайшлі размовы, што дыпмісія не збіраецца праяўляць шчодрасць: свабодныя даты для запісу з’яўляюцца рэдка, патрабаванняў шмат, тэрміны дзеяння віз кароткія, а верагоднасць адмовы цалкам рэальная.
Да 2026 года сітуацыя, паводле слоў экспертаў, практычна не змянілася: нават калі вы сапраўды сабраліся ў Румынію і можаце гэта пацвердзіць, наўрад ці варта разлічваць на нешта большае, чым аднаразовая віза.
Каментары
І ўсё гэта нават нікуды ездзіць не трэба, усё правільныя людзі зрабілі, усё праз інтэрнэт, а пашпарт службай дастаўкі атрымаў.
Узяў некалькі пашпартоў на розныя імёны - так танней, і запас кішэню не цягне.
Зайздросціце моўчкі, стойце за візамі.