Грамадства22

Ашуканцы дураць школьнікаў праз фальшывыя сайты з гатовымі хатнімі заданнямі

Сілавікі папярэджваюць пра новую схему махлярства, ахвярамі якой становяцца непаўналетнія. Зламыснікі карыстаюцца жаданнем дзяцей хутка выканаць хатняе заданне, каб атрымаць доступ да іх асабістых даных і грошай бацькоў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Схема пачынаецца з пошуку ў інтэрнэце гатовых адказаў на школьныя заданні. Падлетак пераходзіць на фальшывы сайт, які выглядае як звычайны адукацыйны рэсурс. Каб атрымаць доступ да рашэнняў, сайт прапануе зарэгістравацца і ўвесці нумар мабільнага тэлефона, прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння і месца жыхарства. Дзеці часта не задумваюцца, што гэтыя звесткі могуць выкарыстаць супраць іх.

Пасля рэгістрацыі ў справу ўступаюць махляры. Яны тэлефануюць дзіцяці, прадстаўляюцца дырэктарам школы або настаўнікам і патрабуюць даслаць код з СМС ці іншыя канфідэнцыйныя даныя нібыта для актывацыі электроннага дзённіка.

Атрымаўшы доступ да акаўнтаў або асабістай інфармацыі, зламыснікі пачынаюць маніпуляваць дзецьмі. Іх мэта — прымусіць непаўналетніх да злачынных дзеянняў, напрыклад перадаваць грошы або афармляць крэдыты, а затым выманьваць сродкі ў бацькоў.

Каб абараніць дзяцей ад кібермахляроў, сілавікі раяць бацькам размаўляць з імі пра бяспеку ў інтэрнэце. Важна растлумачыць, што нельга паведамляць незнаёмцам асабістыя звесткі, коды з СМС і паролі.

Бацькам таксама рэкамендуюць кантраляваць, якія сайты наведвае дзіця, і ўсталяваць сродкі бацькоўскага кантролю.

Каментары2

  • дзед
    13.10.2026
    трэба ж быць навучаным рэгістравацца, крэдыты афармляць яшчэ да якога-небудзь усьведамленьня аб бясьпецы свае інфармацыі?
  • Феміда
    13.10.2026
    Няведанне парадаў МУС не вызваляе ад адказнасці.

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну23

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

«Паліць нафтаперапрацоўчыя заводы». Кіт Келаг параіў, што трэба рабіць Украіне пасля папярэджанняў Трампа8

Расія атакавала Кіеў балістыкай. Пра яе набліжэнне нават не папярэдзілі

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі21

У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць

У Францыі хакеры ўзламалі халадзільнікі ў сотнях супермаркетаў. Замест мінусавой тэмпературы яны сталі даваць плюсавую5

«Так званая постпенітэнцыярная адаптацыя». Дэпартаваны палітвязень Кірыла Пазняк апублікаваў сваё ФОТА з дочкамі1

У Германіі затрымалі падазраваных у падпале станцыі Starlink у Польшчы. Яны іншаземцы2

У Вільні былы кіраўнік элітнага падраздзялення паліцыі застрэліў віцэ-чэмпіёна Еўропы па кікбоксінгу — бо той сікаў каля дома23

Мінскі дызайнер, які стварыў пухавік з сена, здзівіў яшчэ раз7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну23

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць