Грамадства1212

Лукашэнка прапанаваў аддаць частку Верхнядзвінскага раёна бізнэсмену Вараб'ю

Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычніка здзейсніў рабочую паездку ў Верхнядзвінскі раён, дзе азнаёміўся з сучасным праектам у сферы мясной жывёлагадоўлі. Там наведаў новае сучаснае жывёлагадоўчае прадпрыемства «Чырвоны Бор Агра», уладальнікам якога з'яўляецца бізнесмен Мікалай Варабей, паведамляе яго прэс-служба.

President.gov.by

Гэтае прадпрыемства спецыялізуецца на мясной жывёлагадоўлі. 

«Мікалай, калі ты хочаш падтрымкі, я вось дома адзначыў, што ты павінен узяць. Я гатовы табе гэта перадаць, — звярнуўся ён да бізнэсмена, паказваючы на карце канкрэтныя ўчасткі зямлі. — Тут трэба кардынальна нешта зрабіць. Гэтаму комплексу (жывёлагадоўчаму) патрэбныя кармы. Гэтыя землі, якія ёсць, павінны забяспечыць цябе кармамі. Прадстаў мне да вясны план».

Аляксандр Лукашэнка таксама паабяцаў падтрымку гэтаму аграбізнэсу нараўне з агульнымі падыходамі.

«Вялікіх грошай няма. Будзем датаваць вас, як усіх», — сказаў ён.

Аналагічна ён выказаў падтрымку і праектам у сферы дрэваапрацоўкі і турызму.

«Лес і зямля — твае, турыстычны кірунак — твой. Карміць людзей, якія прыедуць сюды адпачываць, — адсюль вазьмі, накармі людзей. Як ты гэта і робіш», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары12

  • Как с крепостными
    15.10.2026
    Кому Кемска волость? Берите. Царю виднее.:))
  • бчб гвінтакрыл
    15.10.2026
    Оригинально, Санёк
    Всё таки неспроста ты был в оппозиции к Кебичу, чего толькі ганьбіцца
  • вапвы
    15.10.2026
    а колькі душ?

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядомая найбольш верагодная прычына змены маршрутаў цягнікоў з Беларусі ў расійскія Анапу і Адлер2

«Я сапраўдны лінгвістычны гік». 16‑гадовы школьнік з Індыі вывучае беларускую мову5

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць