Вечар памяці філолага захавальніцы спадчыны Алеся Адамовіча, музейнай супрацоўніцы Наталлі Адамовіч пройдзе ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве 18 кастрычніка, піша «Белсат».

Падчас мерапрыемства арганізатары прапануюць узгадаць працу Наталлі Адамовіч з сямейным архівам пісьменніка Алеся Адамовіча, адданасць музею Якуба Коласа і падтрымку ініцыятыў, што захоўваюць памяць пра Адамовіча.
Тых, хто жадае далучыцца да падзеі, чакаюць у Музеі Вольнай Беларусі а 14:00.
Да вечара створана мемарыяльная старонка
Наталля Адамовіч — адзіная дачка беларускага пісьменніка і гуманіста Алеся Адамовіча. Пасля смерці бацькі яна захоўвала і вывучала сямейны архіў, дапамагала даследчыкам, збірала матэрыялы і адстойвала права выдаваць творы Алеся Адамовіча без цэнзуры. Таксама Наталля была неразрыўна звязаная з гісторыяй прэміі імя Алеся Адамовіча, якая была заснаваная пасля смерці пісьменніка.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары