Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару
У Расіі выйшаў серыял «Сёмы гулец» пра складаны шлях тамтэйшага хакейнага клуба. У галоўнай ролі — зорка ютуба Антон Лапенка, а пад відам расійскіх гарадоў гледачу прадаюць пазнавальныя мінскія лакацыі. Сам серыял падазрона нагадвае папулярную камедыю «Тэд Ласа».

Стрымінгавы сэрвіс «Кінапошук» прэзентаваў буйны серыял, які рускія кіношнікі рабілі разам з беларусамі. «Сёмы гулец» расказвае пра хакейны клуб «Будаўнік» з Валгаграда, які перажывае крызіс і ледзь не дажывае апошнія дні. Каб уратаваць яго, клічуць трэнера па фігурным катанні, з якога робяць дырэктара клуба — тую галоўную роль аддалі расійскай зорцы Антону Лапенку.
Беларусы пабачаць у серыяле шмат знаёмых мясцін, бо ў Мінску здымалі большасць натурных эпізодаў праекта — дзеянне ў іх адбываецца ў Валгаградзе і Самары. Вось, напрыклад, «Мінск-Арэна»:


А гэта — від на мінскія дахі ля плошчы Свабоды:

Гэты ж кадр нагадвае знакаміты Чырвоны дворык у Мінску — недалёка ад яго якраз бачылі здымачную групу «Сёмага гульца»:

Серыял, дарэчы, можна глядзець у беларускай агучцы.
«Сёмага гульца» параўноўваюць з папулярным амерыканскім серыялам «Тэд Ласа» — гэта таксама гісторыя пра тое, як трэнер ратуе крызісны спартыўны клуб, а яго спецыялізацыя не зусім адпавядае новай працы (Тэд Ласа, якога прыставілі да брытанскай футбольнай каманды, раней быў трэнерам па амерыканскім футболе).
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬУ Расіі знялі шалёна папулярны серыял пра ядзерныя вучэнні, у якіх удзельнічалі беларусы. Вось што не так з «Паўраспадам»
Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане
Зендэя — спартыўны чалавек? У дзяцінстве зорка «Чалавека-павука» і «Дзюны» займалася «сокерам» і баскетболам
Каментары