Расія за паўтара месяца пабудавала на мяжы з Украінай буйную базу для ўдараў па ёй
Расія ўсяго за шэсць тыдняў амаль завяршыла будаўніцтва новай буйной базы для запуску рэактыўных беспілотнікаў каля мяжы з Украінай. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, якое прааналізавала спадарожнікавыя здымкі.

Паводле спадарожнікавых здымкаў кампаній Planet Labs і Airbus, 31 жніўня на месцы будучай базы ў Растоўскай вобласці, за некалькі кіламетраў ад авіябазы Мілерава, было пустое поле. На авіябазе дыслакуецца 31‑ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк. Будаўніцтва пачалося ўжо на наступны дзень, а да 14 кастрычніка там з’явіўся комплекс плошчай амаль адзін квадратны кіламетр.
Заснавальнік прыватнай разведвальнай кампаніі DroneSec Майк Моннік мяркуе, што база прызначаная для запуску найноўшых рэактыўных беспілотнікаў «Герань-4» і «Герань-5». На здымках у заходняй частцы комплексу відаць восем пускавых установак.
Паводле ацэнкі эксперта, база патэнцыйна зможа забяспечваць запуск каля 100 рэактыўных беспілотнікаў у суткі. Чакаецца, што комплекс цалкам увядуць у эксплуатацыю ўжо праз некалькі тыдняў.
Верагодна, новую базу, як і саму авіябазу Мілерава, будзе прыкрываць сістэма супрацьпаветранай абароны. Гэта можа ўскладніць спробы ўкраінскіх войскаў атакаваць аб’ект беспілотнікамі, мяркуюць у DroneSec.
Апошнія некалькі месяцаў Расія актыўна выкарыстоўвае рэактыўныя беспілотнікі для ўдараў па Украіне. У параўнанні са звычайнымі дронамі яны маюць значна большую далёкасць палёту і хуткасць. Збіць іх складаней, паколькі яны рухаюцца занадта хутка для спецыялізаваных перахопнікаў з электрарухавікамі.
Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева
Былы кіраўнік Google: Расія здаганяе Украіну ў вайсковых тэхналогіях, а рэсурсаў у яе нашмат больш. Галоўным выклікам будзе «Рассвет»
Што такое рабатызаваныя турэлі, якія павінны выратаваць Кіеў ад рэактыўных «шахедаў»
Зяленскі заявіў, што балістычная ракета FP-9, здольная даляцець да Масквы, будзе гатова гэтай восенню
Каментары