У Беларусі распрацавалі мабільную праграму для ацэнкі скурных новаўтварэнняў па фотаздымках. Яе аўтар — студэнт факультэта матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пятра Машэрава Аляксандр Рудзянкоў, піша БелТА.

Праграма пад беларускай назвай «Радзiмка» працуе з выкарыстаннем штучнага інтэлекту і прызначаная для выяўлення падазроных змяненняў на скуры. Каб скарыстацца ёй, трэба знайсці ў Telegram бота NevusGuard, адкрыць праграму, сфатаграфаваць радзімку і адправіць здымак. Пасля гэтага сістэма аўтаматычна сфармуе рэкамендацыі: працягваць назіранне за ўтварэннем або звярнуцца да доктара.

Распрацоўшчык падкрэслівае, што праграма не замяняе спецыяліста-медыка. Гэта інструмент для назірання за станам скуры, які можа дапамагчы своечасова звярнуць увагу на падазроныя змены.
Цяпер сэрвіс праходзіць выпрабаванні ў некалькіх медыцынскіх установах. У першую чаргу ён разлічаны на работнікаў першаснага звяна аховы здароўя і профільных спецыялістаў.
Пакуль праграма распазнае толькі сем захворванняў скуры, два з якіх з'яўляюцца анкалагічнымі. У будучыні аўтар плануе пашырыць пералік хвароб, якія можа выяўляць сістэма. Паводле яго слоў, калі ўдасца давесці алгарытмы да высокай матэматычнай дакладнасці, распрацоўка можа атрымаць міжнароднае распаўсюджанне.
«Я бачу, як мой твар пачынае дрыжаць». У беларускі ў Польшчы дыягнаставалі пухліну галаўнога мозгу
Як пры дапамозе смартфона своечасова знайсці кляшча, якога не бачыць вока
Пашкодзіў радзімку — атрымаў рак. Анколаг развянчаў міфы пра меланому
Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак
Цяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары