Грамадства11

Як пры дапамозе смартфона своечасова знайсці кляшча, якога не бачыць вока

Ліпень — пік актыўнасці кляшчоў, і многія з нас дагэтуль спадзяюцца толькі на звычайны візуальны агляд. Аднак кляшчы, асабліва іх німфы (маленькія асобіны), бываюць настолькі мікраскапічнымі, што іх лёгка прыняць за звычайную радзімку ці бруд. Як знайсці кляшча на целе пры дапамозе смартфона, піша выданне «РБК-Украіна».

Фота: Getty Images

Як працуе спосаб са смартфонам

Шмат якія сучасныя смартфоны абсталяваныя магутнымі камерамі з функцыямі макраздымкі або якаснага аптычнага зуму. Гэтыя тэхналогіі дазваляюць разгледзець тое, што недаступна чалавечаму воку без акуляраў.

Як гэта зрабіць правільна:

  • максімальнае набліжэнне: Адкрыйце камеру на тэлефоне і ўключыце рэжым макраздымкі (калі ён ёсць) або проста выкарыстоўвайце зум (прыкладна 2х-3х). Не трэба набліжаць занадта моцна, каб карцінка не паплыла.
  • Выкарыстанне святла: Кляшчы маюць цёмную афарбоўку і часта хаваюцца ў цені. Уключыце ліхтарык (лепш папрасіць каго-небудзь пасвяціць збоку, каб утварыліся цені ад рэльефу цела — гэта дапаможа лепш вылучыць выпукласць паразіта).
  • Фіксацыя кадраў: Зрабіце фота падазронага ўчастка скуры. На вялікім экране тэлефона вы зможаце дэталёва разгледзець здымак, павялічыць яго і ўбачыць характэрныя лапкі або спецыфічную форму, якія не заўважныя пры звычайным аглядзе.

Гэты метад ідэальна падыходзіць для праверкі цяжкадаступных месцаў (напрыклад, пад пахамі, за вушамі, згін калена), куды цяжка зазірнуць нават з люстэркам.

Чаму гэта важна менавіта цяпер?

Німфы кляшчоў на стадыі сталення маюць памер макавага зярнятка. Менавіта яны часцей за ўсё становяцца пераносчыкамі небяспечных інфекцый, паколькі іх амаль немагчыма адчуць на скуры.

Выкарыстанне камеры смартфона дазваляе «зазірнуць» у поры скуры і своечасова заўважыць «няпрошанага госця», пакуль ён не паспеў глыбока ўсмактацца.

Важныя перасцярогі

Хоць гэты лайфхак значна спрашчае агляд, важна памятаць пра правілы бяспекі:

Смартфон — гэта дапаможны інструмент. Заўжды праводзьце дбайны фізічны агляд скуры пасля кожнай прагулкі ў парку ці лесе.

Калі знайшлі кляшча, не спрабуйце дастаць яго пальцамі ці душыць. Выкарыстоўвайце спецыяльны выкручвальнік (ласо) або пінцэт.

Калі вы выявілі кляшча, галоўнае — выдаліць яго як мага хутчэй, каб мінімізаваць рызыку заражэння. Калі ўчастак вакол укусу пачынае чырванець (асабліва ў выглядзе кольца), неадкладна звярніцеся да інфекцыяніста.

Каментары1

  • Чел
    09.07.2026
    Ну, то есть про приложение "Лупа" не слышали? Обязательно фотоаппарат включать, им же неудобно. Я установил себе увеличилку, чтобы в магазинах этикетки с мелким шрифтом читать. Очень удобно.

Цяпер чытаюць

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць