Каментары да артыкула

Статкевіч: Калі Беларусь возьме ўдзел у агрэсіі супраць NATO ці стане тылам для такіх дзеянняў, то ўдар NATO па Беларусі будзе непазбежным

  • Hans
    22.10.2026
    Кожны, хто пяе пра "нейтральную Беларусь" - ружовы поні, ці ружовы дэльфін, калі хочаце. Беларусь зь ейнай геаграфіяй будзе альбо эўрапейскай краінай у ЭЗ і НАТО (ці іх будучых адпаведніках), альбо 6-цю дэпрэсіўнымі абласьцямі ў рф. Усе іншыя варыянты - трызьненьне старых алькаголікаў.
  • +
    22.10.2026
    Hans, невероятные яшчэ не накінуліся на гэты каментар?
  • -
    22.10.2026
    Цяпер Масква, паводле інфармацыі заходніх разведак, рыхтуецца да сілавых дзеянняў супраць суседніх краін NATO.
    -
    Вайна будзе гибрыднай, пасля таго як РФ абламалася аб Украину са сваім прамым узброеным уварваннем, дакладней яна ўжо ідзе. Будуць дыверсіі, невядомыя людзі са зброяй без апазнавальных знакаў. Балгарыі прыгатавацца
  • .
    22.10.2026
    Паўтару, калі даслоўна разумець апісанне плана NATO, вядомае праз уцечку ў WSJ, то ўдар па аб’ектах у Беларусі будзе пры любой агрэсіі Расеі ў рэгіёне.

    На мой погляд, існуюць 2 памылкі інтэрпрэтацыі:
    1. "Беларусь нешта зробіць і панясе адказнасць за гэта". (Як у Статкевіча: "возьме ўдзел у агрэсіўных дзеяннях супраць NATO ці стане тылам для такіх дзеянняў", у Нашай Нівы: адказ "на тых кірунках, з якіх напад будзе ажыццёўлены. Калі з Беларусі — то па Беларусі").
    Не так, бо камандныя пункты СПА РФ ужо знаходзяцца ў Беларусі і пры любой агрэсіі Расеі ў рэгіёне будуць выконваць вайсковыя задачы, а таму і самі будуць законнай вайсковай мэтай.

    2. Узмацненне "ўдар па вайсковых аб’ектах РФ у Беларусі" да "ўдар па Беларусі" або нават "удар па беларусах".
    СМІ, палітыкі, блогеры, грамадства ўзмацняюць, бо так гучыць галасней, а зараз хто галасней, таго і пачуюць.
    Не так, бо мэта не ў нейкім усталяванні справядлівасці і помсце ("а Беларусь/беларусаў за што"), а ў вайсковай логіцы прыярытэтнага знішчэння аб’ектаў ворага.

    Умоўна, калі ў адказ на агрэсію РФ з Польшчы або Германіі па ваенных аб’ектах у Калінінградскай або Ленінградскай вобласці паляцяць ракеты, то радары ў Беларусі з-за геаграфічнага становішча будуць адным з галоўных трыгераў актывацыі расейскай сістэмы абароны, і таму адначасова самі стануць мэтай для знішчэння.
  • Беларус, скажы Ў
    22.10.2026
    Калі паляцяць ракеты, ніхто не пачуе тлумачэнні на расейскай мове, што мы не Расія, а коцікі і так далей.
  • Агент Капялюш
    22.10.2026
    Слушнае меркаванне спадара Статкевіча. У адрозненні ад скуголення ды плявузгання ўсім вядомага эмігранта з 30-гадовым досьведам.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць