Грамадства44

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй

Задача — сабраць адным месцы тысячу чалавек з такім імем.

У Мінску пройдзе мерапрыемства, удзельнікам якога ўвогуле не трэба прадстаўляцца адзін аднаму. Гаворка пра івэнт супольнасці «1000 Андрэяў», гэта літаральна сустрэча, мэта якой — сабраць у адным памяшканні як мага больш людзей з імем Андрэй, піша Onliner.by.

Кам’юніці Андрэяў прыдумаў расіянін Андрэй Мартынаў. Усё пачалося з жартаўлівага рылса, у якім малады чалавек паклікаў цёзак сабрацца разам у караоке і спець тую самую песню «Прывітанне, Андрэй». Жарт даволі хутка разросся да нейкіх неймаверных маштабаў. Заснавальнік супольнасці распавёў, што ў чэрвені на першую сустрэчу Андрэяў у Санкт-Пецярбургу прыйшлі 600 чалавек.

— Instagram я ніколі не вёў, блогерам не быў, у выніку выклаў адзін рылс — і прачнуўся папулярным. Мне пісалі з Уладзівастока, з Іркуцка, з Казахстана — Андрэі скідвалі білеты і казалі, што ўжо ляцяць. А ў мяне не было ні пляцоўкі, ні праграмы, ні бюджэту. Тры дні не еў, не спаў. Але зразумеў, што шляху назад няма, трэба ісці да канца. І вось што атрымалася.

Адной толькі піцерскай сустрэчай Андрэі не абмежаваліся: праз два месяцы такі ж івэнт правялі ў Маскве. У тэлеграм-чаце «1000 Андрэяў» колькасць удзельнікаў насамрэч ужо пераваліла за 3000, а ў Instagram на Мартынава падпісаліся каля 8000 цёзак.

Адзін з удзельнікаў стварыў сайт з «базай Андрэяў» — туды па заяўцы могуць трапіць Андрэі, якія гатовыя падзяліцца сваім прафесійным досведам або прапанаваць іншым Андрэям якія-небудзь паслугі. У кам’юніці ўжо складаюцца, здаецца, мужчыны ўсіх прафесій: прадпрымальнікі, навукоўцы, банкіры, інжынеры, кіроўцы.

— Аўдыторыя ў нас дастаткова дарослая — ад 25 да 60 гадоў. Мы стварылі свой лагатып і сцяг з ім. Адзін Андрэй падняў яго на Эльбрус, другі — на Арарат. Яшчэ аднаму Андрэю сабралі грошай на аперацыю на каленны сустаў.

Увогуле, у нас ёсць мэта быць карыснымі, рабіць нейкія добрыя справы. Напрыклад, ёсць ідэя Андрэям скінуцца на саджанцы дрэў, а затым, дамовіўшыся з адміністрацыяй якога-небудзь горада, высадзіць дубовую алею і назваць яе Андрэеўскай. Пачалося ўсё з жарту, але пасля першых сустрэч я зразумеў, што патэнцыял велізарны.

Першая сустрэча Андрэяў у Мінску пройдзе 31 кастрычніка.

Месца абвесцяць пазней, бліжэй да гэтай даты. Івэнт закрыты, трапіць на яго можна па папярэдняй рэгістрацыі і наступным запрашэнні — зразумела, толькі Андрэям. Рэгістрацыя адкрылася толькі ўчора, але ўжо паступіла 63 заяўкі.

— Гэта будзе караоке-вечар. Андрэі будуць знаёміцца і спяваць песні, — коратка анансаваў мінскую сустрэчу Андрэй Мартынаў, дадаўшы, што каманда таксама працуе над прыцягненнем вядомых цёзак. У Расіі супольнасць ужо падтрымалі Андрэй Грыгор’еў-Апалонаў з «Іванушак» і бізнесмен Андрэй Кавалёў.

Каментары4

  • хомячки
    22.10.2026
    уже знаю, чем все это закончится
  • андрыяна члентана
    22.10.2026
    ...толькі Андрэям

    а калі ты Андрыяна, то что?
  • ыгы
    22.10.2026
    без паники, Андреи, мы Амап

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць